У Германii

Станислав Шастак
Дарога ў Лейпцыг ад Берлiна
Ляцела прама, як страла.
У невядомы сьвет вязла
Стася нямецкая машына.
Гудзеў натужлiва матор,
Блiшчалi незнаёма зоры,
Ды не вязаўся разгавор, -
Стась быў маўклiвы, нiбы хворы.
Было  ўсё неяк невядома,
Ён з жонкай быў, але цi дома?

Прыехалi. Назаўтра ў кватэры
Сабралiся дзяцькi з жанкамi i кузiны,
Гатовыя пачуць сям'i навiны
Ды планы маладых i iх намеры.
Размовы пацяклi на беларуска-польскай мове,
Адтаяў Стась душою акурат,
Пачуўшы, што да вайны ў Львове
Яны жылi. Там мелi дом i сад.
Сям'ю ж вайна паслала ў выгнанне
Вядомы быў i iм боль развiтання!

Пагэтаму рашылi на савеце,
Разглядзеўшы глыбока жыцця тэмы,
Паразумелi, што ўсе праблемы
Павiнны знiкнуць з працай ва ўнiверсiтэце.
Прасiцца трэба на фiзфак
У рэктара ўнiвесiтэту.
А ен параiць дзе i як
Рашыць праблему можна гэту.
Ды радасцi не даў паход,
Бо месцаў план быў споўнены на год.

Была надзея, што пашчасцiць можа,
Знайсцi работу ў Йене ў ФШУ*,
Як пабрацiм ён меў стасункi БДУ
I ўладкавацца там было б так гожа.
З студэнтам з Мiнску Стась з'явiўся ў дэканат,
Прыемную размову меў ён у дэкана,
Ды ў адказ пачуў зноў акурат,
Што месц няма, бо ўсё ўжо разабрана.
Каб для сям'i заробак мець якi,
Рашыўся Стась пайсцi ў будаўнiкi,

На працу ўладкавацца дапамог -
Герр Бергер, што сусед быў па кватэры.
Ён Стася распытаў i сам праверыў,
Цi сапраўды быць плотнiкам ён мог.
Паўгода Стась аздоблiваў кватэры,
Вучыў нямецкi, каб адчуць сябе больш дома,
Ды i ўстаўляючы ў пакоях вокны, дзверы,
Шукаў вакансii, каб працаваць з дыпломам.
Яму падказваў досвед чалавечы,
Што толькi пошук выйсцем ёсць з галечы!

Так i было. Аднойчы ў  Кансулаце
Прыняў яго Генконсул СССР
I, выслухаўшы планы i намер,
Прапанаваў, каб болей час не трацiць,
Аб працы ў Акадэмiю Навук  запыт направiць.
Там мнгiя працуць з СССР,
А ён дырэктару праблему сам прадставiць,
Да Стася адчувае бо давер.
Быў гэта лёс, цi бласлаўленне Бога?
У край навукi зноў вяла дарога!

* - ФШУ = FSU - Friedrich-Schiller-Universitaet Jena (унiверсiтэт iмя Фрыдрыха-Шыллера у Йене , Германiя)