Журка

Людмила Воронова Супрун
Жыў на свеце журавель,
Помслівы, цыбаты.
Не было ў яго дзяцей,
Не было і хаты.
Ён гуляка быў, лайдак,
Цёгаўся па свеце,
Ганарлівы, як гусак,
А пусты,  як вецер.

Не было ў яго сяброў,
Не лятаў у вырай.
Хваткі быў да прапаноў
Наш лайдак-праныра.
Птушкам баяў казкі ён
Пра жыццё і сорам.
Сам жа жыў, нібы шпіён,
Напалову з горам.

У гай аднойчы журавель
Заляцеў з балота
У галаве ўчарашні хмель,
А на сэрцы слота.
Бо жыццё, нібы рака,
Хутка прабягала,
Патрапала лайдака
Плынь яго нямала.

Раптам збоку крык пачуў
Глянуў, не паверыў -
Чайка чорная ў вачу...
Адчыніла дзверы
Змоўкла, дзёбай павяла,
Пер’е прылізала,
Запрасіла да стала,
Заляцацца стала.

Журавель павесялеў.
Стаў даваць парады.
Чайку словамі прыгрэў,
Каб не гнала з хаты.
Адзінокае жыццё
Чайка пралятала.
І да журкі пачуццё
На яе напала.

Але журка быў не тым,
Пра якога баяў.
Мог пускаць у вочы дым
На такіх вось чаек.
Птушку ўразіў дабрынёй -
Замуж захацела.
Не заўсёды ж быць адной -
Мужа хоча цела.

Стаў так журка прымаком
У чужой кватэры.
Не мяняе лайдакоў
Статус кавалера.
Чайку журка не кахаў,
Але жыць дзесь трэба.
Гулі ў сеціве шукаў,
Каб злятаць у неба.

Cам здымаў каля вады
Па суседству хаты,
Сустракаць сяды-тады
Там чужых пярнатых.
Чайку маніць і цяпер
Лайдачына хваткі...
Чайка вые, быццам звер,
Голасам вар'яткі.