Беларусь мая сiнявокая!

Евгения Петракевич
Беларусь ты мая, сінявокая!
Чую спевы птушыныя раніцай.
Пад бялюткімі з пуха аблокамі
Буду небу я ветліва кланяцца.

Беларусь ты мая, сінявокая!
Зноў прастор абдымаю бясконцы я.
Вершалінамі соснаў высокімі
Ганарыцца пяшчотнае сонейка.

Беларусь ты мая, сінявокая!
П’ю ваду з тваіх чыстых азёраў я,
Яны велічныя і глыбокія –
Мая Браслаўшчына светлазорная!