Пахаладала. I сеецца дожджык...

Юрий Боровицкий
***
Пахаладала. І сеецца дожджык.
І час не бяжыць, а ідзе.
Ты зараз сядзела б, драмала б у крэсле,
Глядзела б на дождж праз акно.

Ты зараз чытала б, глядзела б маўкліва,
Ці, можа, аладкі пякла б.
Я ведаю, мама, ты дожджык любіла.
А зараз – ці любіш яго?

05. 07. 2019 г.