Зразумела...

Сергей Заровский 3
Зразумела, пытанняў шмат,
I адказы шукаць складана,
Але трэба. Шляхi назад,
На савецкi замшэлы ганак
Пад знаёмы да болю сцяг,
Цi насустрач Расii новай
Гэта поўны надзеi крах,
Гэта зноўку паход крыжовы 
На свабоду апошнiх год,
Хоць i с цiскам асоб нясграбных.
Крыўдна мне, што ступiў народ
На адныя i тыя ж граблi
I патылiцу чухаць стаў,
Быццам боль быў яго кароткi.
Клiча час да сапраўдных спраў
На зямлi нашых слаўных продкаў.
А iнакш i можа быць.
Хопiць жыць на адной паперы.
Мы – славяне! I нас гнабiць
Недарэчна. Заўжды наперад!