Цiшыня

Наталья Ветрова Кобаяши
Прашу, схавайце цiшыню - 
Яна выключная раскоша.
Няма спакою! Упершыню
Не бачна следу на парошы.

Равуць машынныя маторы
Без перапынку  грукат, бруд ,
Як шумавыя мухаморы
Тынкуюць спорамi атрут.


Не раптам трапiлi ў пекла
Антрапагенных катастроф,
Прыродны банк здыме працэнты
ў бестурботных штрафнікоў.

У старадаўнія часы
Каралi звонам чалавека.
Чаму  здзiўляцца нам тады, 
Загiне свет ад дрывасека.

I згаснуць моцныя iнстынкты
Раслiн, жывёл i матылёў.
У глебе выжывуць гельмiнты
Пасля здабычы  выкапняў.

Не будуць цiўкаць  птушаняткi ,
З'ядуць насенне пацукi,
I знiкнуць хвоi, I маляўкi  
Насiлу выслiзнуць з iкры.

I компас страцiлi дэльфiны, 
Равуць кiты :"Дапамажы!"
Марскiя коцiкi, пiнгвiны  
Паўзуць ад гулу на крыгi.

Так хутка згубiм мы планету,
Бо ўсё глядзiм  увышыню. 
Няма  ў  яе iмунiтэту.
Абаранiце цiшыню!

7.07.2019 Токiё
Наталля Ветрава