Цвыркун спявае так, што глушыць ноч...

Юрий Боровицкий
***
Цвыркун спявае так, што глушыць ноч.
Гартэнзіі цвітуць пад ліхтаром.
Ты саступі з дарогі крыху, збоч,
Пастой ля тых гартэнзій пад акном.

Стаіш, маўчыш, а зорак не відаць.
Маё акно гарыць, гарыць ліхтар.
Усё, што меў, я змог табе аддаць,
Што не аддаў, прасі цяпер у хмар.

Бо зоркі там – за хмарамі цвітуць,
Там зіхаціць і месяц малады.
Што я сабе пакіну? – Толькі пуць,
Што вёў мяне з табою – праз гады.

07. 07. 2019 г.