Гляджу на Вязынку з акна...

Юрий Боровицкий
***
Гляджу на Вязынку з акна,
Дзе колісь Янка нарадзіўся.
Дарога ў Вязынку – адна,
Хацеў бы, й то б не заблудзіўся.

У дваццаць два гады пачаў
Свой шлях у беларускім слове.
Ў рэвалюцыйны час маўчаў –
На роднай беларускай мове.

Радзіме шчасця ён жадаў,
А што наперадзе, не ведаў.
Цкавалі, што пра мову дбаў
І пра народ, што зведаў беды.

Да бюста кветкі пакладу,
Не да пяра яго ў Ашдодзе.
Сягоння ў Вязынку іду,
Бо Янка наш – жыве ў народзе.

08. 07. 2019 г., Радашковічы

Помнік Янку Купалу (бюст на п'едэстале) ёсць у Радашковічах (скульптар А. Глебаў, 1982 г.). Памятны знак з выявай пяра і аўтографа ўстаноўлены таксама ў ізраільскім горадзе Ашдодзе.