Алавяныя хмары-павекi...

Юрий Боровицкий
***
Алавяныя хмары-павекі
Не плывуць, а як быццам бы спяць,
Ці то мараць пра дзіўныя рэкі,
Пра лугі, пра палі, сенажаць…

А ў душы – у тых хмар алавяных –
Цеплыня і пяшчота дажджоў
Такіх лёгкіх і доўгачаканых,
Як мелодыя казачных слоў.

Алавяныя сыплюцца кроплі
На заспаны мой ліпеньскі сад,
І нарэшце да ніткі прамоклі
Мае кветкі, кусты, вінаград…

Дзявятага ліпеня 2019 г., Радашковічы