Стажор у ZfI

Станислав Шастак
Цяплом сустрэчы выйшаў Стась сагрэты.
Размова з консулам яму вярнула сілы,
Дала надзею і падаравала крылы,
Каб шлях знайсці і ўзляцець да мэты.
А ўвечары да цешчы на кватэру
Ад Акадэміі Навук з'явіўся пасланец
Ён запісаў работы пошук на паперы,
Паабяцаў, што пошукам канец.
Нібыта ў казцы ўжо праз дзень другі
Стась атрымаў кантракт у ZfI*.

* ZfI - Навукова-даследчы iнстытут радыёiзатопаў

Вучыць прышлося радыёнуклiды
Па працах, на ангельскай мове спрэс.
На гэтай мове размаўляў  прагрэс,
Таму i Стась аўтадыдактам без абiды,
Зубрыў, якiя simple past апiсвае падзеi
А для якiх past present падыходзiць.
Ляцелi днi. ;н верыў, i яму зардзее
Чужое мовы сонца на ўсходзе.
Да мэты шлях - крамнiстая дарога
I перашкод на ёй заўжды бывае многа.

Год праляцеў. Сям'i далi кватэру.
Сын нарадзiўся, стала больш турбот,
Хаця i так было iх повен рот,
Ды рух падзей крапiў у мэту веру.
На працы ж толькi целам чужародным
Застаўся Стась, з'явiўся бо з "Саветаў"
I працу атрымаў уздзеяннем нягодным
I доктар Менарт неўзлюбiў хлапца за гэта.
А Менарт быў шэф групы негалосны
I клiмат для хлапца ўстроiў невыносны.

Стaраўся Стась, як толькi мог,
Ды ведаў яўна не хапала
I хоць чытаў зусiм нямала,
Ды йшоў на працу, бы ў астрог.
Жыццё на нервах дало сябе знаць
Гастрыт з'явiўся досыць нечакана
Параiў доктар спортам стрэс той зняць,
Дамоў паехаць, зажыла каб рана.
Парада добрая, ды толькi раз ў год
Наведваць СССР па вiзе мог "народ"!

Застаўся выбар: спорт цi фiзкультура,
Бо летам у бацькоў адпачываў Стась дома.
На ўезд к бацькам дазвол не атрымаць, вядома, -
Бо эмiгранты - то "буржуйская натура"!
За iмi вока трэба, бо яны шпiёны,
Што прадалi радзiму за "рубель зялены".

Са спорту - меўся альпiнiзм у iнстытуце.
Пайшоў хлапец туды, любiў бо вышыню.
Баялася сям'я, што галаву там скруцiць,
Ды ён на боязь iх увагі не звярнуў.
У секцыi спартыўнай быў
дух добразычлiвы,
Хлапцы былi ўсе Стася адногодкi,
Ён ачуняў душой, вясёлым i шчаслiвым
Стаў зносiн тон яго за час зусiм кароткi.
Сяброўскi дух гаiў гастрыт цяпер,
Бо ў альпiнiзме поўны павiнен быць давер