Палёт

Станислав Шастак
Цi скалалазанне, цi можа дух яго
Далi энергiю i думкам новы ход.
З сям'ёю радасна сустрэў Стась Новы год,
Хоць не ставала крыху аднаго;
Ён працаваў амаль што два гады,
Памочнiкам другiх без тэмы навуковай.
З фiнансамi было тут не бяды,
Ды грошы не былi яго жыцця асновай!
Ён тэму навуковай працы мець хацеў,
Перажываў, што пуста час ляцеў.

Здавацца, тым не менш, Стась не збiраўся,
Стараўся тэму сам сфармуляваць,
Прыкiдваў лепш каго ў кiраўнiкi пазваць,
Каб шлях наперад ясны адкрываўся.
Чытанне навуковых прац падняла кругагляд,
Ён адчуваў, што ведае не мала.
Да з групай не наладзiў, акурат,
Кантактаў Стась, а iх i не ставала!
Паспадзяваўся, што шэф групы Гельмут Бёз
Яму падкажа, як праблем тых зрушыць воз?

А час ляцеў, стаў месяц красавiк.
I ў першы дзень Вялiкадня вясновы
Сабраўся сваякоў круг адмысловы
У цешчы з ФРГ аж на пiкнiк.
Сын, Ян, падрос i штосьцi лапатаў
На мове, толькi мацi зразумелай,
З гасцямi Стась пабыў, пасля ўстаў,
Сабраўся ехаць, хаця Астрыд не хацела.
рыштунак альпiнiста ўмела.
На ровар сеўшы, ўсiм рукой махнуў
Ды ў кар'ер, каб лазiць там, рвануў.

Кар'ер быў ранаю магутнае гары,
Што ўглыб яе пад метраў сто сягала,
Кулiса з чорных сцен адвесна атачала
Сабою возера з далёкае пары.
У шырыню кар'ер меў метраў двесце.
Па краю возера рос мох цёмна-зялёны.
Абломкi скал, што не паспелi звесцi,
Наўкол ляжалi нiбы батальёны,
Нябесным громам што былi ўраз пабiты
I тут ляглi, як каменныя плiты.

Сябры хацелi сiламi сваiмi,
Наверх гары, густым паросшай лесам,
Узлезцi па сцяне. Яна ж амаль адвесам
Стаяла непрыступна перад iмi.
Стасёк замацаваў канат i карабiны,
Схапiўся за карнiз, што вёў прыступкам цьмяным,
Ha метраў трыццаць так ўзлез за поўгадзiны,
I карабiн замкнуў у кольцы ўмураваным.
Палез наверх хутчэй, дамоў каб не спазнiцца...
Прачнуўся ж мiж абломкамi ў iмху. Затым бальнiца.

Бог дараваў жыццё. А каб гастрыт пазбыць,
Рашыў Стась, што другая трэба праца,
Прыйшлося яму ўсё-такi прызнацца,
Што ў жыццi важней за ўсё  здаровым быць!
Закончыўшы працоўныя
стасункi, на Брэст набыў бiлет
Рашылi, што ў бацькоў пабудзе месяц - два,
Гастрыт, каб залячыць без стрэсу i як след,
А там, глядзiш, i праяснiцца галава.
I праца знйдзецца, дасць Бог, без дапамогi
Абы здаровы быў, абы насiлi ногi!