Палавiнка месяца...

Юрий Боровицкий
***
Палавінка месяца –
У маім акне.
Ходзяць хмары чорныя
Недзе ў глыбіні
Ночы, што ахутала
Хаты ў мёртвым сне.
Пад гарою бліскаюць
Ліхтароў агні.
Цвыркуны лагодна так,
Ціхенька пяюць.
А кусты каліны
Ноч сырую п’юць,
Што сабой ахутала
Мой адзіны рай –
Мой куточак міленькі,
Беларускі край.

11. 07. 2019 г.