Переводы стихов Н. Дика на белорусский А. Казеко

Николай Дик
    Казеко Александр Николаевич (Алесь Казека), 1958 г.р. – офицер, учитель, публицист и поэт. С декабря 2016 года возглавляет Могилевское областное отделение Союза писателей Беларуси; член Президиума общественного объединения «Союз писателей Беларуси», Координационного совета общественных объединений и политических партий Могилевской области и редакционной коллегии журнала «Белая вежа» Союза писателей Союзного государства; г. Могилёв, Беларусь.

    Края охрипших петухов - http://www.stihi.ru/2018/09/30/1708

Мой край ахрыплых пеўняў, светлых сноў,
крылатых аканіц, адкрытых сонцу.
Тут кожны год паляну незнаёмцу
накрые ўвосень мудры Багаслоў.
Я з месцаў тых, і гарадскі бедлам
не для мяне ; мне хочацца штодзённа
збягаць у хорам казачнай царэўны
і пакланяцца векавым дубам.
У сто разоў прыемней галаве
пачуць не плётак гарадскіх патокі,
а перазвон царкоўны над затокай
і скрыпак спевы ў скошанай траве.

    Пераклад Казекі Алеся, г. Могилёв, май-июнь 2019 г.
    ***

    На цыпочках от шума ухожу… http://www.stihi.ru/2018/06/14/1477

Ад шуму непатрэбнага душу
Да новага выводжу прызначэння.
Стамілася нервовае цярпенне
знімаць з вушэй пракіслую лапшу.
Збягаю ад сарочай стракатні
у асалоду цішы сузірання,
дзе мае думкі будуць да змяркання
сам-насам са свядомасцю адны.
На зорку Канцавосную ўначы
закіну балбатню і словаблудства
з надзеяй, што засценкі правасуддзя
мяне не паглынуць за той пачын.

    Пераклад Казекі Алеся, г. Могилёв, май-июнь 2019 г.
    ***

    Напрарочили холод… http://www.stihi.ru/2018/06/12/1805

Холад чэрвень схаваў за дажджоў мігатлівую сетку.
Адпачынак папаў у палон неакрэсленых мрой.
Ачумелі сіноптыкі – выпусціць восень улетку,
цягнікі адмяніць… Калі трэба – ідзі пехатой!
Мкне на волю душа! І замок не ўтрымае імкненне
уцячы ад няволі, няхай за акном халады.
Каляндар не падвёў, завяршыўся абрад абнаўлення
шматаблічнага лета, хоць крыўдны прагноз, як заўжды.
Не пад сілу дажджам запалохаць людзей непагодай ;
на паўмесяца лужыны зменяць анапскі прыбой,
а затым непакорлівы ў ліпень збяжыць на паўгода…
Калі вырвешся ў лета, мяне прыхапі за сабой.

    Пераклад Казекі Алеся, г. Могилёв, май-июнь 2019 г.
    ***

    Страшней покой в безликой тишине… http://www.stihi.ru/2018/05/18/1593

Страшней спакой у мройнай цішыні…
А што ў сто месцаў трэба спешна крочыць,
уходзішся – жыцця стрывае ніць ;
за пару дзён ці да бліжэйшай ночы.
Пакуль, утульнасць скручваючы ў жмут,
тэлефануюць, просяць або лаюць ;
відаць, стары спатрэбіўся хамут
і важака не забывае зграя.
Не страшны скрып пацёртых пазванкоў.
У дбаннях сустракаеш вечар срэбны,
каб зноў уранні ўспырхнуць матыльком
ад адчування, што камусь патрэбны.
Хай цяжкасцяў жыцця не адмяніць.
Няма граху, калі пабочным фонам…
Страшней спакой у мройнай цішыні
без штогадзіннай трэлі тэлефона.

    Пераклад Казекі Алеся, г. Могилёв, май-июнь 2019 г.
    ***

    Кто отказался бы по лету босиком… http://time-king.ru/interview?id=3898

А хто б адмовіўся па леце басанож
ад гарадскіх удушлівых аковаў
сысці на суткі з лёгкім рукзаком
у дзіўны свет жалеек пастуховых?
Ад пекла ў рай на дзень або на два,
туды, дзе нават прымаўкаюць птушкі,
калі ў расе купаецца трава,
ці конік спіць на лісціку-падушцы.
З лаванды пахам выдыхнуць журбу.
Упасці ніц на скошанае сена
і скінуць набалелую нуду,
каб сілай зноў напоўніліся вены.
Пад перазвон ляснога ручая
спасцігнуць ноч з пяшчотнай незабудкай,
каб месяц стаў мне шафер і сваяк
на пару дзён, на вечар ці на суткі.

    Пераклад Казекі Алеся, г. Могилёв, май-июнь 2019 г.
    ***