Шлях да мэты

Станислав Шастак
Быў красавiк i ўжо цвiлi сады.
Вясна спазнiлася, але цяпер буяла,
Нiбыта ўсiмi краскамi казала,
Што холад сцюжы знiкне назаўжды.
Прывёз Стась Янiку педальную машыну,
Льняны для жонкi беленькi абрус,
Ён год жыцця, што ў бадзяннях згінуў,
Заслаць хацеў iм, як пражыты друз.
Гучала ў яго фарбе прапанова
Жыццё пачаць у ГДР нанова.

Сын яго помнiў, бо пазнаў адразу.
Ён на машыне разлажыў свае малюнкi,
Дзе дзячыў жабаў хор за пачастункi
I песняй муху- гаспадыню да экстазу-
Даводзiў на высокай самай ноце.
Ляталi побач матылькi ды пчолкi
I весялосць уся на тым балоце
Дугою абнiмалася вясёлкi.
Тры постацi стаялi ў вуглу карцiны -
Tо слухаў Ян з бацькамi хор жабiны.

Назаўтра ўсей сям'ёй былi ў Йене.
Прафесар Гётц намаляваў план смутны:
Павiнен лазер Стась стварыць магутны,
Каб з iм спаборнiчаць i на сусветнай сцэне.
Ці будзе за праект узяцца Стась гатовы?
Бо патрабуе ён наладжвання супрацы
З аддзелам НЛО*. Праект жа новы!
Цi можа ён жадае адказацца?
Яму Стась у адказ сказаў такiя словы:
"Прыйшоў нарэшце час праект здаць адмысловы!"

* НЛО - аддзел нелинейнай оптыкi


Кантракт працоўны тут жа падпiсалi
Праз тыдзень у ва ўсю кiпела праца.
Стась аб супрацы здолеў дамаўляцца,
Майстэрнi НЛО аб тым праекце зналi.
Праз паўгады стаў лазер працаваць,
На iм Мацiяс Вагнэр доследы праводзiў,
A Стась сумеў аўтарытэт заваяваць
I лазер на рубiне ў строй прыводзiў.
Каб поспех быў, ён працаваў зацята
I ў тры гады абаранiў сам кадыдата.

За гэты час Стась вырас i духоўна,
Бо горад жыў навукай акурат,
Нёс думак свет тут кожны на парад
I гэтым душы фармаваў чароўна!
Сам горад Йена, нiбы божы сад,
Схаваўся ў чашы гор над рэчкай Заале,
Была яна прытулкам для наяд,
Што косы ў яе водах паласкалi.
Алешнiк атачаў бег буруноў імклiвы,
Дзе мiнака страчаў дзядок Эрлкёнiг** сiвы.

**Эрлкёнiг - альховы кароль з паэмы J.W.Goethe, напiсанай у йенскай карчме "Paradis", рай у пераводзе.

Па схiлах гор слiвовыя сады
Буялi беллю, колькi мелi сiлы
Па нiтках вулiц, як каралi, вiлы
За радам рад збягалi да вады.
У сонечным святле блiшчэлi дахi,
Iх пазалочваў сонейка ўсход,
У цэнтры чашы паўставалi гмахi:
Цылiдар ФШУ,  далей Карл-Цайс завод.
На схiл гары вужом вяла сцяжына
Ландграфэн-рэстаран вітаў усіх гасцінна.