Парада

Мечислав Курилович
    

 У правай палове маёй галавы
 летні спакой і зімовая спёка.
           Віка Трэнас


Усё пераблытаў – канец і пачын,
і летні спакой нат з зімоваю спёкай:
тапчу басанож я зімовую стынь,
а летам кажух апранаю з падскокам.

Прагрэс медыцыны з бацькоўскіх вышынь,
з часоў Гіпакрата, што думаў цвяроза.
У Гродне застаўся такі ў нас адзін.
Прашу, каб параіў мне штось ад склероза:

“У правай палове тваёй галавы
зламаўся кампутар Стів Джобса з Бангкоку
і з ім размаўляць трэба толькі на вы,
каб з летам не блытаў зімовую спёку”.