Эксперымент

Мечислав Курилович
    
Жыве ў цябе ўнутры
Непаслухмяны ген:
Не здзьмуць яго вятры,
Не выведзе пурген.
      Віктар Жыбуль


Непаслухмяны ген –
даніна часу, модзе.
Я спрабаваў пурген –
не на карысць прыродзе.

Магчыма, што дзяржаў
сусед па ветры нос,
бо ён мяне дастаў
і напісаў данос,

каб палячыў мой ген
хвароб заразных доктар…
… Шпрыцы шукалі вен,
а сэрца – сканер-доплер…

Кішэня хап капейку –
збяднелі Гіпакраты –
і нашча лыпаў вейкам
мой кашалёк пляскаты.