Калумбам майго Абярэгу

Мечислав Курилович
    
Звычайна, хто кнігу ў дарогу бярэ,
У кайстры адводзіць пачэснае месца…
Няхай жа і з кнігай маёй “Абярэг”
Чытач зробіць так, як вядзецца.
            Браніслаў Ермашкевіч


У дарогу сабраўся Гародні народ,
у кожнага кайстра з маім “Абярэгам” –
з адных чытачоў ганаровы эскорт
пад крыллем вясёлкі з расшпіленым небам.

І стала так светла, п’ю радасць нагбом,
як быццам ачоліў я творчасці веху,
каб дух наталіць дзеяслоўным пяром
дасціпных калумбаў майго “Абярэгу”.