Тыраны

Мечислав Курилович
               
Вам спалася салодка па начах,
У фрэнчах і касцюмчыках
       тыраны?
        Мар’ян Дукса


Няўжо ўсіх Сталін замачыў
і ў адзіночку, без халопаў,
а калі не, чаго маўчым
са старушэнцыяй Еўропай?

Фашысту сніцца  дамавіна –
без часу даўнасці рахубы,
а ў нас заначка каляіне –
на пастаментах душагубы.

Ну, а пасля, пасля вайны,
як кажуць людзі, дай ты рады,
хто б кіраваў, каб не яны,
рукой жалезнаю з пасады?