Каб не застацца з барадою

Мечислав Курилович
   
Сваё апошняе каханне,
Незразумелае такое,
Аддаць магчыма за жаданне
Жыць, як парнасец, у спакоі.
        Леанід Дранько-Майсюк


Маё апошняе каханне
незразумела адбылося:
ці то любіў, як на вулкане,
ці то хаваў, як у панчосе…

І з той пары хачу спакою:
пайду шукаць сабе парнасца,
каб не застацца з барадою,
калі зноў штосьці не удасца.