Нагбом

Мечислав Курилович
      
Усё перавярнулася нагбом…
верныя канторы, як дурдом…
продак навачэсны і з хвастом…
ведзьма з языком, як з памялом…
грыфель і люцыфер – за сталом…
              Данута Бічэль
\

Усё перавярнулася нагбом,
што нат адкрыць баюся дзверы:
за імі вэрхал і дурдом
і зыркі звер клыкаста-шэры;

язык суседкі з памялом,
дзе не спячэцца нават жаба;
з канторы дурань спіць з калом,
каб палічыць мне нанач скабы.

Хвастаты продак за сталом
мяне зноў вучыць этыкету:
“Калі кульнуць, то лепш нагбом
і з памялом кахаць кабету”.

Вядзьмак-гаёвы на шашы
стрыжэ купоны, бы з засады…
Звіхнуўся Свет, што не кажы,
бо п’юць нагбом гарэлку, гады.