Прытулюся да зямлiцы...

Юрий Боровицкий
***
Прытулюся да зямліцы,
Як да пышнай маладзіцы,
Каб пачуць яе крыніцы,
Каб убачыць мне зарніцы,
Калі ў небе навальніцы
Нараджаюцца, бы львіцы,
І растуць, растуць грыбніцы
Тых маланкавых зарніц –
Цёплых летніх навальніц.
Хочацца упасці ніц,
Піць ваду зямных крыніц,
Слухаць голас навальніц,
Чуць, як з вечара да рання
Спее палкае каханне
Паміж небам і зямлёй
У паэзіі маёй.

17 ліпеня 2019 г.