Дажыначкi

Воронова Лилия
         
Край спраўляе наш дажынкі
Каб ад працы адпачываць.
Пасвяткуйце ка жанчынкі
Тут мужчынкі Вам падстаць.
 Прыпеў:
Дажыначкі, дажыначкі
Сабралі ўсе збажыначкі.
Спяклі румяны каравай
Не будзе есць яго гультай.

Працавалі безадмоўна
Важкім стаў наш ўраджай.
Гэты горад-каралеўна
Еш духмяны каравай.
Прыпеў:
Дажыначкі, дажыначкі
Сабралі ўсе збажыначкі.
Спяклі румяны каравай
Не будзе есць яго гультай.

Цэлы год мы працавалі
Збожжа сеялі вясной,
А цяпер яго сабралі
Грай гармоннік, песні пой.
  Прыпеў:
Дажыначкі, дажыначкі
Сабралі ўсе збажыначкі.
Спяклі румяны каравай
Не будзе есць яго гультай.

18.07.2019 Лілія Воранава (Заяц)