сон на в цебск м вакзале

Мир Ра
сон на віцебскім вакзале

пакамечаны сон
мятнай цукеркай
лезе ў рот
хапае за шыю
вяжа вяроўкай
вядзе па вуліцы
магазіны чабурэкі аптэкі
прывязвае да вадасцёку
жду
ноет сківіца
не расціснуць зубы
ляжаць чакаць
не адчыніць вочы не адкрыць
ліпкая сліна капае на
асфальт
прачнуцца прачнуцца прачнуцца
пахне паяздамі
чуецца гыгат