Прывитанне! Родны краю!

Людмила Воронова Супрун
Прывітанне! Родны краю!
Прывітанне! Землякі!
Зноў у госці завітаю
Да Зяльвяначкі ракі.

Зноў прыеду, абяцаю!
Каб сустрэцца і абняць
Усе куточкі майго краю -
Гай і поле, лес і гаць.

Бо няма мілей на свеце
Наваколля, дзе расла,
Ліпы ў квецці і без квецця,
Дарагога мне сяла.

Краявідаў, воку любых,
Тых, што нельга не любіць.
Не бывае большай згубы,
Чым раство з табой згубіць.