Стась Высоцкi

Станислав Шастак
Уступ

Мой родны край! К табе іду я
Ўжо больш, чым 43 гады,
З тае пары, як малады
Паверыў, што жыццё існуе,
Каб гарызонты адкрываць
І іх святло ў край родны несці,
Ад змен жыцця не адставаць,
У сваім саку не стыць на месцы,
А множыць досвед, што народы
Пазналі на шляху свабоды!

Я свет пазнаць хацеў не з кніг,
Жыццё пабачыць за мяжою,
Ці ўсюды мернаю хадою
Яно і там ідзе для ўсіх?
Бо змен не ведала сяло
Дні йшлі у небыццё паволі--
Іначай быць і не магло,
Як мне аб тым казалі ў школе,
Бо апякаецца ўрад
І маёй доляй акурат!

Бо будзе, як Савет Вярхоўны
Намеціць і запіша ў план,
Не турбаваўся каб Іван,
Як жыць, а план выконваў поўны!
Народ жа меў штодня турботы:
Дастаць якой дзе каўбасы,
Даюць дзе ялавыя боты
І плашч балонню для красы?
Хоць духата ў ім стаяла,
Ды тое маладосць трывала.




Кніга першая

1. Дзяцінства

Дзяцінства, яснае як сонца,
Чаму не доўжышся бясконца?
Чаму няма твае пары
Даўно ўжо на маім двары?
На ім бярозы, елкі ў неба
Растуць, як бы яно так трэба.
А на пляцы згарэўшай хаты
Расце высока дуб кашлаты.
Гамоніць з ветрыкамі ўранку
Ці ў голлі гойдае заранку,
Схавалася што ў яго шаты.

Вось выйшаў лось, і рык хрыплівы
Панёс вятрыска ў наваколле.
Прыцiхлі разам лес і нівы,
Бо лось чакаў адтуль адказу,
Каб канкурэнта ўбачыць зразу
Ды, пачасаўшы рог аб хвойку,
Адразу кінуцца ў бойку!

Вось так пішу і вокам бачу
Я хутар бабін, рэчку Начу ,
З кілімам мяккім муражыным,
Затканым мятаю і цьмінам,
З чубкамі белае сівіцы,
З травою-слёзкай ля крыніцы
Ды з парасонам валяр'яны,
Якой, панюхаўшы, як п'яны
Заснуў у момант кот ля плоту.

Рачулка ў хустачцы чароту,
Стракоз чырвоных, сініх крылы,
То жоўтых i зялёных разам.
Пазбыўшы прыцягнення сілы,
Яны ў паветры віснуць часам!
Плывуць назад, пасля--ўбок
І заварожваюць тым зрок
Дзяцінства, што як іх крыло,
Няведама, куды сплыло....


2. На хутары

На захад ад хаціны нашай
Ляжаў папар. Там два дубы
Шаноўнай вартаю, як бы
Курган аточвалі над Начай.
Давалі  цень і прахалоду
Надзейную ў час летняй спёкі
Густыя шаты. Год ад году
Спяшала Нача ў край далёкі
Бруілася па іх карэнні
Ажно ў кургана сутарэнні.

Аднойчы на рачны пясок
Рака ў ножнах меч намыла
Ды ржавы штык, даўгі, як шыла,
Раменны, стлелы паясок.
Ў час Каліноўскага паўстання,
Вендорф, што быў Галынкі  панам,
Падняў люд з вёсак на змаганне,
За родны край даў бой тыранам!
Атрад загінуў і сяляне
Ўсіх пахавалі ў тым кургане.


Праз два стагоддзі казакі
Ізноў акопы тут капалі,
Хады  бярвеннем мацавалі--
Чакалі немцаў з-за ракі.
Быў трэці год вайны сусветнай
Вільгельм - стрыечны брат Міколы,
Стаяў на Шчары  і ў час летні
Здзяйсніць надумаў план вясёлы:
Разбіўшы рускія палкі,
На Вільню рушыць напрасткі.

Ды ваяваць тут не прыйшлося:
Цар Мікалай аддаў карону,
А з ёй пазбавіўся і трону,
Бо так у свеце павялося.
Хаця ў Каралеўстве Польскім,
Што з ВКЛ  было ў звязе,
Палітыкай дзяржавы, войскам
Апекаваўся ў даўнім часе
Сенат. Кароль выконваў  волю
Сената толькі -- і даволі!

Час затушыў вайны пажар,
Акопы лесам зараслі,
Праз іх сцяжынкі дзве вялі
Наўпрост на хутар. Колькі мар
Вітала ў галаве малога,
Калі ён бег да бабы ў госці,
А зрок не прапускаў нічога,
Шукаў ці новае ёсць штосьці?
Пяшчотна кратала рука
Ў гняздзе яечкі жаўрука.

А той вісеў высока ў небе
І з песняй звонкай аддаляўся,
Каб і малы за ім падаўся,
Гняздо забыўшы ўжо на глебе.
Малы сачыў яго палёт,
Што да зямлі ніжэй спускаўся,
Счароўваў душу навылёт,
То заціхаў, то ўзмацняўся,
Іскрынкі з неба сыпаў гукаў,
Каб Стась, гняздо забыўшы, слухаў.

За ім прабегшы крокаў пяць,
Малы гнязда болей не бачыў,
Хаця яго ён і пазначыў
Сцяблінкаю, каб адшукаць.
Ды песні жаўрука ручай
Перасыхаў струменіць з неба,
Сядзела птушка зазвычай
У яе гняздзе. Была ж патрэба
 Сагрэць яечкі сваім целам,
Каб птушаня расці хацела.

Ды вось і хутар. Бы ў вянку,
Будынкаў зрубы там прывольна
Сярод бярозак беластвольных
Стаяць, як у якім танку.
На захад - крыты гонтам дом
У два канцы і дзве святліцы.
Веранда, сенцы. За акном
У кусце язміну сініцы
Звілі гняздзечка ў весні час,
Бо ціха там было якраз.

На кухню з сенцаў вядуць дзверы,
Там печ і чорны ўваход.
Ён вёў на захад да варот,
Дзе над балотам кужаль шэры
Па вечарах туману плыў.
Знікалі ў ім кусты і дрэвы.
Ён часам даплываў да ніў,
І птушак заціхалі спевы.
Аднак да позняе пары
Таўклі мак мошкі й камары!

У памяшканні між святліц,
Што іх як бы сабой злучала,
Стаяк кафляны стаў удала,
Дзве шафы, некалькі паліц.
Парадны выхад  для гасцей,
Фікус у кадцы ля ўваходу.
Тут бавіў час свой найчасцей
Стасік у дрэнную пагоду.
Праз дзіркі ў дзверцах стаяка
Страву агню нясла рука.

На поўначы двара - гумно,
На ўсходзе-- свіран, хлеў, вароты.
У іхніх шулах без турботы
Жыла сям'я шпакоў даўно.
Аднойчы Стась да сонца ўстаў,
Залез варотамі на шула,
Яечкі ў шапачку сабраў,
Прынёс у хату, каб зірнула
На іх матуля. Ды, о жах!
Апанаваў малога страх.

Бо мама наказала строга
Яечак болей не чапаць,
Іначай болей прылятаць
Не будзе шпак. І вельмі многа
Па сваіх дзетках плакаць будзе.
А пакуль будзе іх шукаць,
Ён песняй сонейка забудзе
Збудзіць, калі пара ўставаць.
Стась зразумеў і з усіх ног
Яечкі мчаў назад, як мог!


3. Пераезд у Тучу

У лютым даў Бог прыбаўленне:
Малы, крыклівы, нарадзіўся брацік
Калыска заняла куток у хаце,
Дапоўнілі пялёнкі печы аздабленне.
Было цікава, як малое цыцку ссала
І кулачкамі мяла маме грудзі,
А вачанятамі на маму паглядала,
Як бы пытала, ці яшчэ што будзе.
То ручанятамі лавіла валасы
Ад мамінай расплеценай касы.

Пасля кармлення засынаў Антон,
Яго ў калыску мама ціха клала
І нейкі час ціхутка калыхала,
Пакуль не наступаў спакойны сон.
Сястра Марыйка, іншым разам Стась
Яго, як прачынаўся, калыхалі.
Калі ж Антось не спаў, то тата Ясь
На скрыпцы граў там, хадзячы  па зале.
Малы сціхаў, пачуўшы скрыпкі звон,
Здзіўляў нас музыкальным слыхам ён.

Часамі прыязджалі з Тучы госці:
Калодачка Валодзік, Колік Кавалёў,
Ён на гармоніку іграў – будзь ты здароў,
Калодачка ж на барабане грукаў штосьці.
Лілася музыка праз вокны на прастор,
Ёй падпявалі жаўрукі ў небе,
Гайдаў яе на лапах рэха бор,
І водгук паднімаўся краскамі на глебе.
Бо музыка ўсё наваколле ажыўляла
І слёзы радасці і шчасця выбівала.

Нібы з якой чароўнай табакеркі,
Ліліся гукі стройныя на волю
Пра час былы, пра радасную долю.
Усё паланэзы, вальсы ды абэркі.
То па де грас, то полька- завіруха,
Лявоніха, кадрыль за ёй-- гапак
Былі  да густу й гарадскога зуха,
А пад канец канцэрта - кракавяк!
Правай--за талію а левай-- за руку:
Хадзілі пары далікатна ў танку!

Зіма згасала. Плыў па Начы лёд.
Журчэлі між бярозак ручаіны.
Прынесла радыё цудоўныя навіны:
Сталін памёрю І ўздыхнуў народ.
Стаў Маленкоў ужо Прадсаўнаркома,
Сакратаром КПСС Мікіта стаў Хрушчоў,
Знік Берыя кудысьці--невядома,
Як дзесяць год таму прапаў Яжоў.
Правадыры ж, употай ад людзей, да рана
Дзялілі спадчыну памерлага тырана.

Прыйшла вясна. Падсохлі слёзы
У школьнікаў. Бо плакалі з нагоды
Канчыны Сталіна ўсе эСССР- народы
Нягледзячы на моцныя марозы.
Жыццё запланаванай каляінай
Паўзло без Сталіна няўдала, як пры ім.
Народ заняты думкай быў адзінай,
Як выжыць бы ў сацыялізме тым.
Бо нават хлеба людзям не хапала,
Яды ж сістэма картак не стварала.

Ў канцы сакавіка на двор заехаў воз.
І ўсё дабро сям'і на воз той загрузілі,
Антося ў ночвах зверху палажылі
І рушылі пад звонкі стук калёс.
Бывай, прытулак мар! Шчаслівыя дзянькі
Стась зведаў тут не раз вясноваю парой,
Калі збіралі сок з бярозаў у збанкі.
Там, дзе сок кіслы быў, біў гладышы "герой".
Казала маці, і суседзі так казалі,
Што, мабыць, гладышы каровы патапталі.

Бывайце, сябрукі! Мы весела гулялі,
Між хвоек і бяроз шукаючы чарніцы.
Бляск дыяментных рос нам будзе вечна сніцца,
І сонейкі суніц, што ў промнях росаў ззялі.
Да Курачыцкіх там вяла канава,
Гайдаў пад хвойкай Ясь акружную дзятву.
На елку Стась залез. На самы верх, праява,
І шышкі там зрываў, задраўшы галаву.
Матуля, яго ўбачыўшы,  знямела, Баялася, што ўпадзе няўмела.

А вось і Туча. Двор, адрына, пограб, хлеў.
У вяночку з клёнаў за бярозай белай-- хата,
На горцы груша тоўстая кашлата
Трымае глебу. А на ёй свой новы спеў
Адладжвае ўжо шпак за нотай ноту
І, каб хутчэй пазбыць тую турботу,
Рулады ў наваколле сыпле з дрэў.
То яўкне кацянём, сарокай застракоча,
То п'яным дзецюком нястрымна зарагоча!


4. Бацькоўская хата

Дзяцінства Стася дзень за днём
Цякло няспешнаю хадою...
Аддаў бы многа ён за тое,
Каб зноў убачыць двор і дом
З двумя клянамі, бы ў вяночку,
А спераду бярозы шаты,
Дзе мама першаму сыночку
Гарод садзіла каля хаты:
Цыбулі, буракоў, фасолі
Расло на градках там даволі.

Стась там  любіў гуляць адзін
І вырываць, як мама, зёлкі,
Але пасля яго праполкі
Не рос там болей і палын.
Быў пляц гатоў для новай буды.
Ён розных палак меў даволі -
То былі тычкі ад фасолі,
Што Стасік вырываў усюды.
Вялікай не рабіў бяды -
Яму хапала з паўграды!

Мінула год ці паўтара,
І Стась асвоіў агарод.
Затым ён выйшаў у народ,
На вуліцу, дзе дзетвара
Гуляла ў хованкі, ляпіла
З пяску і замкі, і палацы,
І цэлы дзень гуляць любіла,
Пакуль бацькі былі на працы,
Але кідалі ўсё на месцы,
Як мама клікала іх есці.

Затым, у позні надвячорак,
Забыўшы ўсё, хацелі спаць.
Хоць ногі мыць казала маці,
Яны спрытней нават вавёрак
Маланкай падалі ў пасцелі
І засыналі на хаду,
І есці нават не хацелі,
Часамі, на свю бяду,
Бо мама ўсё-такі будзіла
І ўсё роўна ногі мыла,

Дзень новы пачынаўся ціха,
Рыпела брамка ля варот,
І за кульбакай напярод
Ступала баба Адасіха-
Матуля Стася бацькі, Яся,
Жыла, што на другім канцы.
Прыходзіла, каб клікаць Стася
К сабе ў госці на блінцы.
Стась рады быў таму паходу,
Бо да блінцоў давала й мёду!

Аднойчы з бабай Адасіхай
Стась рушыў порстка са двара,
Бо есці мёд была пара.
Ды па дарозе Мазурыха -
Сяброўка бабіна, сядзела.
Прыстала баба сама к ёй
І слухаць Стася не хацела.
Бабулю Стась кульбакай той
Чуць падагнаў. Бо бавіць час
На плёткі не хацеў якраз!

Бабулю злосць апанавала,
Яна зайшлася ў праклёне,
Яго Стась помніць да сягоння,
І як яна тады крычала.
Ды ўсё прайшло, як навальніца,
Што грымне чуць і ўжо сіхае,
Нядоўга так магла сварыцца
Была бабуля не благая.
Стась, перажыўшы гэткі жах,
Не захацеў працягваць шлях!

Нядзелю, можа, нават болей,
Да бабы Стась не йшоў у госці,
Ды зразумеўшы потым штосці,
Пайшоў да бабы сваёй воляй,
І, яшчэ чуць адкрыўшы дзверы,
Прасіў у бабы прабачэння:
Няхай яна яму дасць веры,
Шкада што і яму здарэння!
Бабуля хай забудзе тое,
Бо ён жа ёсць дзіця малое!

На тым закончыўся паход,
Прабачыла бабуля ўнука,
А Стасіку была навука
На многа часу напярод,
Што нават калі бачыш вокам
Ты мэту, бегчы не спяшайся,
Прыкінь шлях лепшы, ці далёка?
І тады толькі  адпраўляйся!
Бо ўсё ў жыцці йдзе па закону:
У спешцы не бывае плёну!


5. Паход у Руду

Наш Стасік сталым стаў даволі:
Чатыры  ўжо яму гады,
Дарогай, што вядзе па полі,
Ідзе ён з Тучы да Руды.
Сядзець не хоча адзін дома.
Хады ўсяго гадзіны з дзве,
Дарога добра ўся вядома,
Як карта ў хлопца ў галаве.
Ідзе пад спевы жаўрука
Праз поле да Маладніка.

Хадзіў ён з мамаю не раз:
К Раінцы бабе несла мама.
Вяла дарога, помніў, прама
Ўскрай лесу і на пералаз.
За ім Раінкі бабы дом,
Далей лужок і рэчка Нача
Цячэ, звіваецца вужом,
То часам па каменні скача.
Бярозак белых гурт вясновы
Збягае пад ялінаў сховы.

Садок ад дому і даНачы,
Антонавак там дрэвы тры,
Наліву белага шары
Прывабліваюць зрок дзіцячы.
Сінеюць слівы. Сонца блікі,
Прабіўшыся, праз дрэваў шаты,
З званкоў, рамонкаў, павілікі
Кілім расквецілі багаты.
Язмін там аздабляе дом
Бутонаў срэбраных кустом

Ад хаты вузкая сцяжынка
Збягае ў сад пад кроны дрэў,
Пад салаўя вясновы спеў.
І да крыніцы, дзе Раінка
Бярэ ваду. Яна ў крыніцы
Халодная і ў спёку лета,
Калі так хочацца напіцца,
І смага сонцам так нагрэта,
Што за глыток тае вады
Аддаў бы й золата груды!

Крынічка ў Начу выцякала,
Дзе ў ямах і вірах ракі
Жылі язі ды шчупакі,
І ракаў там было нямала,
Вусатых чорных ды з кляшнёю
Таўшчэйшай, чым рука у Стася.
Рак рыбак перашчыкваў ёю,
Як яму лоўля ўдалася.
Былі там мянтузы, ліні
І процьма плотак ва ўсе дні.

Там косы распляталі плыні
Русалак, што ў вірах жылі.
Дзяўчаткі сельскія былі,
Якіх змануў і жорстка кінуў
Сядзець адну часам з дзіцём,
Забыўшы клятвы ўсе каханы.
Яна ж, жыла што пачуццём,
У рацэ гаіла сэрца раны.
Русалкаю рашыла стаць,
Каб яго ноччу ўпільнаваць.

Калі ж ён прыйдзе да ракі
Лавіць ці рыбу, ці напіцца,
То могуць неўспадзеў з'явіцца
Русалкі тонкіх дзве рукі.
Халодныя, як быццам з лёду,
Так цесна шыю абаўюць,
Зацягнуць здрадніка у воду,
І скончыць  ён жыцця прыгоду!
Даволі страшнае паданне
Пра вераломнае каханне.

Каханне ж - пачуццё святое!
Русалак Стасік не сустрэў
Ды і жаданнем не гарэў
Пабачыць ноччу  дзіва тое.
Ён болей верыў, што іх душы
Перасяляюцца ў стракоз,
Што расцвітаюць, нібы ружы,
Зляцеўшыся на ціхі плёс.
Зялёна-сінія з адценнем
З празрыстых крылаў шапаценнем

І з галавой, бы ў верталёце,
З цёмна-бліскучымі вачыма.
Яны ўсё бачылі, што міма
Іх праплывала ў палёце.
Як ветрык,крылаў шапаценне,
Чутно было, як  застывалі ,
Шчапіўшы целы на імгненне,
І ў люстра вод нырца давалі
Адны, другія ж адляталі ўбок,
Што нават не лавіў іх зрок.

А тыя, што ў вадзе знікалі,
Былі русалак душы гэта.
Іх сэрцы адагрэла лета,
І на адзін дзень яны сталі
Ізноў жывымі. Узляцелі,
Каханака між жывых шукаць,
Каб яму крылы шапацелі
Словамі першымі дзіцяці,
Што мець не прагнулі багата:
Матуля каб была і тата!


6. Kалгас"Чырвоны партызан"

Быў красавік. Яшчэ не стаяў снег,
Ад сонца ён хаваўся за платамі,
Хрумсцеў падмёрзлы ўранку пад нагамі,
Званіў  "кап-кап" - пад сонейкам са стрэх.
Штораніцы паліла мама ў печы,
Пякла аладкі з пытляванае мукі,
Мачанку смажыла, жылі не ў галечы:
З баршчом і з бабкай пражыла гаршкі.
Чыгун вялікі бульбы там варыла,
Каб ежы для сям'і на дзень хапіла.

Матуля Воля была статная кабета:
Рост немалы -  аж метр 62,
На лебядзіна стройнай шыі галава
Нясла вянок з двух кос пад колер лета.
Высокія, жанкам на зайдрасць, грудзі,
З асінай таліяй прывабна стройны стан.
Як ворана крыло, разлёт брывіны будзе,
Што песціць  карых воч бяздонны акіян.
Хадою лёгкая, нібы вятрыска ў полі,
Была адметнай ад усіх жанчын даволі.

Увішна прала і ўмела коўдры ткаць
На кроснах усю зімку да вясны.
А для дзяцей, каб прыляталі сны,
Казала казкі і любіла напяваць
Чысцейшым, як вада з крыніц, мецца-сапрана
"Купалінку" ці "Спі, каток мой, люлі-люлі",
"Пасеяла гурочкі",  "Ой, рана на Йвана",
Што людзі ход спынялі, як іх чулі.
Бо гэтулькі цяпла неслі напевы тыя,
Як быццам сам Арфей пеў ноты залатыя.

Расла хоць сіратой яна ў бабулі з дзедам
І ўжо з сямі гадоў запрэжана ў работы,
Да сэрца блізка і жанок другіх турботы
Прыймала ды давала ім парады следам.
Дзяцей любіла болей за сябе,
Нясла ім і спакой, і абарону,
Падтрымлівала дух іх у журбе,
Жыла з другімі па дабра закону:
Калі магла, то шчыра даравала,
Каб жменя для дароў не пуставала.

Па вечарах збягалася дзятва
Сяброўкі Машкі, Стася - поўна хата.
Ігралі музыку Ясь з Колікам багата,
Што часам аж звінела галава.
Гулялі ў жмуркі. Іншы раз прыгоды,
Расказваў Ясь, вясельныя здарэнні,
Што сведкам бачыў у былыя годы,
Камізм выпадкаў у расказе быў карэннем.
Прыгоды ж Ясь апавядаў настолькі ўдала,
Што ўся кампанія ад пуза рагатала.

Праз год па пераезду ў Тучы стаў калгас,
Бясплатна туды коней паздавалі,
"Людовы дом" ці клуб на стайню разабралі,
Адмеціўшы той «дзеяй» новы час.
Каноплі сеялі, і тэмпы былі ўзяты
Высокія, хоць людзі не хацелі,
Мяхі ткаць з іх і віць канаты,
Патрэбныя у «карабельным дзелі».
Райком так загадаў, бальшавікі
І сеялі не жыта а «мяшкі»!

Прыйшла з райкама ў Клецку пастанова:
"Стварыць "Чырвоны партызан" калгас,
Каб кожны член яго без кошту ў блізкі час,
Унёс туды цягло і ўсе палеткі адмыслова.
Лаўрын Якубчык яго будзе старшынёй,
А брыгадзірам выбраць Заяленчыка Івана!".
Былі бо галата, хоць мелі  кожны свой,
Надзел, і не малы, ды хлеб канчаўся рана.
Як мокрае гарыць - абодва працавалі,
Зямельку ж пад адсотак у арэнду аддавалі.

Калгас для яго членаў стаў, як бы сям'я,
Жыццё ж зрабілася  ад партыі залежным.
Калгаснік працаваў на полі ўжо бязмежным,
Ды вызначаў райком сяўбы час і жніўя.
Ў калгасе селянін быў вымушаны красці,
Бо мераю работ пусты быў працадзень,
І хто не працаваў ды краў – той жыў у шчасці,
А чэсны працаўнік не меў хлеба на дзень.
І толькі старшыня за новага жыў пана,
Ў калгасе ўсё яму было падаравана!

Калгаснік жа карміўся з агароду,
Надзел у 20 сотак кожны меў,
Раслі звычайна там пару садовых дрэў,
Між імі бульба. А стаццёй даходу
Былi карова, парсюкi, курыны статак.
Iх ды смятану, мяса з салам прадавалi.
Хоць не вялікі, але ўсё ж дастатак,
Бо грошай у калгасе не давалi.
Без пашпартоў жылі i лепшай долi
Шукаць і не маглi, жылi бо ў няволi.

Пасля Лаўрынавых пагрозаў доўгі час ,
Зямлю, каня i воз, каб было толькі цiха,
Здала ў калгас матуля бацькi, Адасiха,
А бацька Стася не  ўступiў сам у калгас.
Служыць нягоднiкам лiчыў ён за абразу,
Бо хто гулякай быў, той жыць не ўмеў!
Ён верыў, будзе мець сацыялiзм паразу,
I быць сярод зладзеяў не хацеў.
Збылося ўсё, ды больш не ўбачыў ён
На бацькаўшчыне новых светлых дзён.


7. Саўгас „Туча“

На поўнач ад хацінак Тучы
Былы паноў Еленскіх двор.
Парадку новага ўзор
І ў камунізм шлях немінучы:
Паноў саслалі ў Казахстан,
Канфіскаваўшы ўсё, што мелі!
Ў таварняку паехаў пан
І ўсе, што быць пры ім хацелі.
Панамі сталі парабкі, бо ў тым 39 годзе
Паноў і кулакоў знішчаць было у модзе!

Пасля вайны там стаў саўгас
Пад назвай выбітною: "Туча".
Паноў забылі. Хоць балюча
Глядзець было, як кожны раз
У час сяўбы, як па заказу,
Ды і пад час другіх работ,
Райкам  даводзіў план саўгасу,
Якім  павінен быць прыплод,
План па надою ад каровы, і калі сеяць буракі -
Хоць не патрэбны і не новы, але ж выконвалі такі!

Палац Яленскіх - дом з франтонам
Ў вянку з сярэбраных таполяў
Глядзеў там на сяло і поле
Радамі вокан задумёна.
Перад парадным уваходам -
Парку ландшафтнага кілім
Збягаў з узгорку. Пахла мёдам,
Цвілі ўсё лета кветкі ў ім.
Рой матылькоў і пчол прыгожы
Збіраў нектар з руж агарожы.

Парк меў мяжою брукаванку
І, як па ёй каціўся воз,
Падковаў звон ці грук калёс
Чутны былі ў вёсцы зранку.
Граніт быў гладкі, адабраны,
І так паложаны майстрамі,
Каб пальмы ствол ствараў жаданы
З галін раскошнымі шатрамі,
Дажджу дзе кроплі ў дзень вясенні
Да ствала беглі б па каменні

Дарогі ўздоўж, нібы маністы,
Ад спіртзавода да шашы
Стаялі елкі. У іх цішы
Быў ветру подых волкі, чысты.
Далей два шулы ад варот
Паўразабраныя стаялі -
Парадны колісь уваход
На ўзгорак і к маёнтку далей.
Ў палацы ж месціўся да часу
Дырэктар гэтага саўгасу.

На поўнач ад палаца пана 
Быў агарод з фруктовым садам,
Што ахінаўся ліпаў радам,
Стаяў між іх дуб нечакана.
Гумно, дарога-брукаванка,
Цераз балота на край лесу.
Дамы для парабкоў, падпанка –
Цівуна меснага замесу.
Падвал для спірту, спіртзавод
Канюшня, кузня, паварот!

Лядоўня, каля кузні той
Дзяцей там вабіла трывала,
Бо ў спёку лета лёд хавала.
Яна ў сярэдзіне сваёй.
Лёд гэты секлі на кускі,
Каб з малаком абкласці чаны.
Дзятве давалі кус, які
Быў, як марозіва, жаданы.
Наўкола  сажалкі – таполі,
З буслянкай у шырокім голлі.

На сажалкі канцы паўднёвым
Стаяў калісьці млын стары.
Як успамін з тае  пары,
Застаўся мост з насцілам новым
Ды ў два рады чарнел палі,
На якіх колісь млын стаяў.
Цяпер ракі Тучанкі хвалі
Раку і той злучылі стаў,
Што яны разам ушыркі
Стваралі метраў сто ракі.

Паўз сажалку ад вілы пана,
На поўдзень,  леваруч ракі,
Па грэблі і праз два масткі
Была ў вёску скіравана
Са жвіру тупкая дарога.
Праваруч возера ляжала.
Русалкі месяца нарогам
Люстэрка возера, бывала,
Забыўшыся ў гульні, хісталі,
І плёскалі на бераг хвалі.

Хаціны Тучы на пагорку
Стаялі з захаду на ўсход,
Пляц акружаў штакетны плот.
Вяргіні, ружы ў панадворку,
Сады з груш, вішань, яблынь, сліў,
Дамы пад  бляхай ці шчапою
Ды з аканіцамі на ўздзіў
Майстроў аздоблены разьбою.
Яна служыла ў тую пору
Як абярэг ад загавору.

Ў саўгасе платаю за працу
Рубель быў. Тут грашмі плацілі,
І людзі з вёскі больш хадзілі
Па грэблі к панскаму палацу,
Бо грошы зменьшвалі турботы;
Было не трэба на базар,
Купіць за іх у краме ўсё ты
Мог, калі толькі быў тавар.
А меўшы грошы на тавары,
Няма патрэбы і ў базары!

Было так лепей, больш удала.
Быў стрыжнем партыі саўгас
І на сяле рабочы клас
Ён памнажаў даволі стала.
Як прадстаўнік КПСС,
Дырэктар правіў тым саўгасам,
У камунізм вёў  і ў прагрэс
Дарогай, невядомай часам,
Рашала бо  КПСС
Нязьведаных праблемаў лес!

На тым шляху было нямала
І дасягненняў, і параз,
Бо новае не можна ўраз
Адладзіць так, каб шлях трымала.
Быў то эксперымент дзяржаўны:
Грамадства рэзалі, сшывалі,
І не заўсёды быў той спраўны,
Хто лейцы браў, каб ехаць далей.
Памылкі той крутой пары
Відны, што ты ні гавары.









Кніга другая

8. Родная школа

У сем з паловаю гадоў,
У першы раз з букетам кветак,
Апрануты святочна гэтак,
Вучыцца ў школу Стась пайшоў.
Буквар у сумцы і пенал,
Алоўкі і пяро з асадкай.
Вучыцца ж каб не знік запал,
І каб ішла вучоба гладка -
Найлепшы тых часоў ласунак
Ад мамы пернік - падарунак.

Вяргiнь i мальвы для букета
Нарэзаў у садку ля хаты.
Стаяў там волат-клён кашлаты,
І ў яго кроне ўсё лета
Шпакі будзілі дня світанак.
Са студні чыстаю вадзіцай
Умыўся Стась у гэты ранак,
Каб не маглі  далей сны сніцца.
Сябры чакалі ля варот
Па веды пачынаць паход.

Кірэйчык Пеця, Шэйка Лёня,
Па вулічнаму - Мазуроў,
Якубчык Валя - тых сяброў
Стась  не забыў і да сягоння.
Хаця часоў нястрымны лёт
Дваіх з іх лодкаю Харона
Да боль гаючых Стыкса вод
Ужо адправіў, і заслона
Жыццёвы шлях закрыла іх,
Каб не блукалі між жывых.

Вясковай вуліцай у школу
Дзятва спяшала раніцою,.
Стук брамкі чуцён быў, за ёю
І галасок звінеў вясёла,
Бо кожны двор, адно ці двое
Дзяцей ушколку адпраўляў.
Ды знікла душ багацце тое,
Як бы Мамай тут пагуляў.
Асот расце і крапіва,
Дзе колісь бегала дзятва.

Стаяла школа на пагорку,
Прама на захад ад сяла.
Уся абсаджна была
Клянамі. А  яны гаворку
Вялі з кустамі руж, шыпшыны,
З антонаўкай, налівам белым.
Да долу гнуліся галіны,
Калі дзятва на іх умела
Апошні яблык атрасала
Ці проста ў гойданку гуляла.

У цэнтры саду дом стаяў.
Яго Стась Тарагінскі кінуў,
Калі шляхетны час прамінуў
І ў Польшчы долю адшукаў.
Паехаў да Зелены Гуры
Каханак мамы, сябра таты,
Скрыпач выдатны, балагуры
І шляхціч вольны і зацяты.
У сораквосьмым з'ехаў ён,
І змоўк цудоўны скрыпкі звон.

Аж шэсць гадоў стаяў пустым
Дом Тарагінскага на полі.
Тучанскай пачатковай школе
Быў перададзены затым.
У класах двух аж у дзве змены
Граніт навук грызла дзятва.
Бялелі ў сонцы вапнай сцены
І ззяла стаўняў сінява
Там паміж бэзу ў перамены
У чыжык, хованкі гулялі,
Ці ў снезе след звяркоў шукалі.

Гурт першакласнікаў стаяў
Пад яблыняй ля ганка  школы.
Нечутны быў больш смех вясёлы,
Бо клас напружана чакаў
Настаўніцы з'яўленне так.
На ганак узышла дзяўчына.
"Анастасія Хвёдараўна Казак -
Так зваць мяне!" Неяк нявінна
І добра, як і маці Стася,
Ўсміхнулася і ў школу падалася.

Гурт пацягнуўся ў клас за ёю,
Там былі парты ў два рады.
Яна ж рассаджвала туды
Дзяўчат і хлопчыкаў па двое.
Да Стася сеў Арлоўскі Коля
На трэцяй парце ля праходу.
Настаўніцы была то воля,
Хоць Стасіку не ў асалоду.
Сядзець хацеў з Пятром, вядома,
Бо з ім гуляў ён яшчэ дома.

Тут празвінеў званок і ў школе
Заціхлі смех і таўкатня,
Бо з моманту таго і дня
Вёў шлях жыцця на ведаў поле.
Настаўніца ж была надзейным
І сябрам, і правадыром.
Прыціх клас, слухаў благавейна,
Хоць голас не грымеў, як гром.
I ўспрымаў прыціхлы клас
Цудоўнай казкай той расказ!


9. Тучанская васьмiгодка

Закончыўся і трэйці клас--
Апошні ў школе пачатковай,
Чацвёрты будзе ўжо ў новай--
Рашылі ў Райана якраз.
Школа размесціцца ў палацы
Яленскіх, што займаў саўгас.
Там болей месца ёсць для працы
Ад першага па восьмы клас.
Бывай жа, Тарагінскіх хата,
Ты ведаў нам дала багата!

Дні лета хутка праляцелі,
І ў першы верасня дзянёк
Нам новы празвінеў званок,
І ў новым класе ўсе сядзелі.
Ды цёплы дух старое школы
З настаўніцай зайшоў у клас,
З яе ўсмешкаю вясёлай,
З лагодным голасам, што ў час,
Калі ты сам згубіў дарогу,
Заўжды спяшаў на дапамогу.

Чацвёрты клас прайшоў чароўна:
Быў ураджай добрых адзнак.
Стараўся  вельмі Стась Шастак,
Яго, Настасся Хведароўна,
У прыклад ставіла другім.
Бо ён не бегаў каля клуба,
Асеннім вечарам даўгім,
Яму чытанка была люба
І ён знаходзіў у імгненне
Задачы цяжкае рашэнне.

Сканчэнне школы пачатковай
Адзначыў Стасік асабліва:
Падручнікі ўсе рупліва
Купіў і прачытаў па новай.
Ён алгебру рашаў запоем,
Бо быў захоплены задачай.
Мянушку атрымаў за тое
Энцыклапедыі хадзячай.
Так Люба Дарафей назвала,
Хаця сама не менш чытала.

Было два паралельных класы:
Клас пяты-Б і пяты-А.
Вучылася ў  іх дзятва
З Рудкоў, з Масцілаўічаў часам.
Для дзетак з Тучы, Трацякоў
Было там незнаёмых многа,
Бо ў Слабаду з сямі гадкоў
Вяла іх школьная дарога.
Сябрамі ж сталі праз паўгода--
Такая ўжо дзяцей прырода!

У пяты «А»  класнай прыйшла
Марыя Шыбут. Васілёва -
Яе так клікалі вяскова,
Бо з Трацякоў сама была.
Душэўная, як дзень вясновы,
Прыгожы, стройны стан дзявочы,
Як крылы чайкі,  чорны бровы,
Як зоркі ў небе, ззялі вочы.
Гісторыю краін вяла яна
І ажывала на занятках даўніна!

У матэматыцы найлепшы быў дарадца
Плюцінскі Казімір, ці "Цэзар", карацей!
Буў Цэзаравіч сябрам для дзяцей,
З праблемамі бо кожны мог звяртацца!
Настаўніцаю беларускай мовы
Была Чыгір Надзея Іванаўна.
Ліліся з тонкіх вуснаў ціха словы
І ажыўлялі родны край чароўна!
Купалу дзецям, Коласа чытала,
Міцкевіча "Дзяды" дэкламавала.

Гады ляцелі за гадамі ўдалячынь,
У Тучы знік калгас, адно саўгас застаўся,
Але і ён бяднеў. Патроху разбураўся
Яленскіх "падарунак", як ні кінь.
Саўгаса парнікі пайшлі пад  стадыён,
Закрылі, зруйнавалі спіртзавод
І з саду невялікі мелі плён,
Змяншаўся і заробак кожны год,
Вяскоўцы адракаліся зямлі,
Збягалі ў гарады, калі маглі.

Ды вёска яшчэ ўсё-такі жыла:
Вяселлі і радзіны святкавалі,
І хаты новыя, як вілы, будавалі,
І гэтак жа ў рацэ вада сабе цякла.
Быў новы на мінуўшы дзень падобным,
Бы кроплі дзве стаячае вады,
Ні радасці вялікай, ні нуды.
І ход жыцця быў вялым і падробным.
Здавалася, што ўсё заўжды так будзе:
Ўсё тыя ж хаты, трактары і людзі.

Клас восьмы. На канцы яго - іспыты.
Без падрыхтоўкі Стась усё здаваў карцінна,
У восьмым «А» найлепей Шэйка Ніна
Здала ўсё. І восьмы «А» забыты.
На развітанне «Цэзар» наш каханы
Прапанаў парк новы нам закласці.
Няхай растуць кляны там і каштаны
На памяць моладзі і ёй самой на шчасце!
Цяпер успомніш іх украдкам за мяжою
І зразумееш, там ты ўсёй душою!


10. Сiнёуская школа

9-ы і 10-ы клас  Сінёўская давала школа,
За пяць з паловай вёрст якраз
На ровары ды ў летні час
Накручвала шлях хутка кола.
Дырэктарам Бабейка быў,
Сын Якава, Іванам звалі.
Ён матэматыку любіў.
Са Стасем інтарэсы ў тым супалі,
Бо Стась любіў рашаць задачы,
І чым цяжэй - тым больш аддачы!

Аднойчы быў такі выпадак,
Што толькі Стась рашыў задачу,
А клас спісаў і ў прыдачу
Тое змаўчаў, і быў парадак.
Ды ў  паралельным класе «Б»,
Ніхто не адшукаў рашэння,
Факт падазроны.  Для сябе
Знайшоў Бабейка факту тлумачэнне.
У Васі Шаліка рашэнне запытаў
І выясніў, што той сам не рашаў.

Затым спытаў яшчэ ён Шэйка Ніну,
Але і Ніна доказ поўнасцю не знала,
А значыць, не сама яна рашала.
Застаўся Стась, каб дапісаць карціну.
Да дошкі выйшаў ён і выдаў тры рашэнні,
Ды без натугі так. Бабейка позірк кінуў,
Паставіў яму «5». І у адно імгненне
Стаў Стась яму амаль што родным сынам.
Траіх дачокмеў, сына ж Бог не даў,
Сыноў у вучнях Іван Якаўлевіч шукаў.

У клас 9-ы «А» за класную прыйшла
Яўгення Якаўлеўна Баранкова,
Прыгожая сказаць - не тое слова!
Яна міс-прыгажуня ў БДУ была!
Вяла грамадазнаўства  ды гісторыю,
Тлумачыла і палітычных падзей ход.
Такая юная, што хлопцы некаторыя
Не прапускалі ў калідоры напярод.
Была для класа сябра і дарадца,
І родная сястра, можна прызнацца!

Ушколе быў фізічны кабінет,
Па хіміі і фізіцы вяліся там заняткі,
Пётра Савельевіч там вопытаў пачаткі
Даваў. І вынікі тлумачыў ён як след.
Хоць прозвішча яго было Пазняк,
Быў крэатыўным дзецям на здзіўленне!
Задачы і ў жыцці вучыў рашаць іх так,
Каб радасць перамог прыносіла рашэнне!
Быў па-юнацку непасрэдны, чуць наіўны,
Заўсёды роўны тон, ніколі агрэсіўны!.

Каб рух ракетны вучням паясніць,
Патрэба стала вырабіць ракету.
Стась вызваўся рашыць задачу гэту:
Ракету змайстраваць і з класам запусціць.
У "Юным тэхніку" знайшоў яе чарцёж,
Прыдумаў з гільзы  паляўнічай рухавік
З салетры самаробны порах, але ўсё ж
Яна ўзляцела ў неба пад шчаслівы крык!
А Пётр Савельевіч сказаў Стасю на гэта:
"Вер, узляціш і ты, як гэтая ракета!"

Цікаўнасць да навук была ў Стася натуры,
Але Бог даў яму і памяць, нібы воск.
У вершах ажыўляў ён прыгажосці лоск,
І ў ззянні першых рос, і ў снегавой віхуры!
То дрэвы маляваў у кужалі туману,
Калі на сенажаць паўзлі нячутна хвалі,
Было дзівосна так, што верыў зрок абману,
Што дрэвы і кусты з глыбінь марскіх паўсталі.
Знаходзіў рыфмы сам. Каб ажыла ж карціна,
Што словам маляваў, у тым памог Дубіна!

О, Павал Паўлавіч! Ты выглядаў сурова
Ды сэрца файнае і добрае ты меў,
І калі часам на ляноту і грымеў,
Ты найшчырэй за ўсіх бярог матулі слова!
Прысадзісты, як волаты-дубы,
Ты, вершы прачытаўшы Стася,
Сказаў яму:"Замнога барацьбы!
Дай Бог, каб нам пяшчота засталася!
Бо на Зямлі ўсяму дае жыццё  каханне!
Пісаць,Стасёк - тваё ёсць пакліканне!"

Мой бестурботны, мой дзесяты «А»!
Ты шчасця востраў у праблемаў моры,
Дзе Купідон ў час ранішняй Аўроры
Даводзіў, што каханне - галава!
Мы забывалі кнігі і задачы
У летняй ночы паўпразрыстай белі.
Гублялі мы галовы, бо іначай,
Ды без кахання жыць  і не хацелі!
Q, Божа Ўсявышні, нам вярні
Юнацтва дні, як і кахання дні!

Настаўнікі мае! Майго жыцця аснова!
Вы прагу да навук, як факел запалілі!
І дзе б Вы ні былі, і што б Вы ні рабілі,
Я буду ўдзячны вам аж да канца зямнога!
Ваш дух суправаджаў усе мае памкненні
На тым шляху, што вёў і праз гады да мэты,
Падзяку Вам прынёс і, стаўшы на калені,
Прашу я Вас прыняць на памяць вершык гэты!
Настаўнік мае быць крыштальны, як  крыніца,
Каб дух дзяцей-тварцоў мог бы з яе напіцца!


11. Выпускны

Школа забыта!  Выпускны,
Шумлівы,  светлы і вясёлы
Быў у будынку старой школы.
А побач бомкалі званы.
Царква склікала вернікаў да Бога,
А нас - званок апошні за сталы.
Вяла далей жыццёвая дарога,
Дзе школьныя гады  - кусок малы!
Стасёк прыціх - чакае лёс які?
Гучней за ўсіх былі сераднякі.

Цяпер яны былі душой сябрыны,
Як матылькі,ляцемі на святло.
Звінелі чаркі, нешта ў іх цякло.
Гарэлі сонцам вочы Шэйка Ніны.
Іх ззянне чаравала Стася прама,
Размоў карціна ж забівала дух,
Бо села ля «Пшанічніка» Адама,
Што ў заляцанках быў найпершы зух.
Застылі выпускнога ўспаміны:
Адам і Маліноўскі каля Ніны.

Устаў Бабейка. Сцішыў гоман хвалі.
Узрывы смеху раптам анямелі.
Дырэктар скажа што - ўсе пачуць хацелі
І ў мёртвай цішыні тых слоў чакалі.
Бабейка ж у бакал шампанскага наліў,
Падняў і, гледзячы, як перліць сок лазіны,
Прыціх і сам, стаў мяккім на ўздзіў
І вымавіў: "Для вас прыемныя навіны!
Я рады вынікам! Сардэчна вас вітаю
І  посьпехаў далей з вас кожнаму жадаю!"

"На вас чакае шлях, які вам не вядомы.
Мы пастараліся даць веды для таго,
Каб самастойна да канца яго
Змаглі б прайсці вы без турбот і стомы!
Каб гэты шлях і вас прывёў да мэты,
Каб не прыйшлося доўга вам блукаць,
Каб сэрцаў дабрынёй заўжды былі  сагрэты
І ведалі ў жыцці,  як вам сяброў шукаць!
Бо меркай шчасця ёсць сяброў надзейных кола,
І гэтаму, дай Бог, вас навучыла школа!"

Сказаў, падняў бакал і выдыхнуў: "За вас!
Вы клас паскораны, бо дзесяцігадовы.
На вас жа падыход педагагічна новы
Праверылі мы з поспехам  якраз!
Вы ж перанеслі тое паскаранне,
Як быццам бы яно было дарамі Бога,
Як лёгкі шпацыр, як цікавае здарэнне
І гэтым збераглі бюджэту грошай многа!
Вы доказ наш таго, што метад навуковы
Дае і ў школе плён і вынік адмысловы!"

Устаў завуч, Клявец. Падзякаваў усім:
Настаўнікам і вучням адналькова!
Напомніў, што вучоба ёсць аснова
Ўсяго жыцця і радасцей у ім!
Ён пажадаў, каб нам пашанцавала
Знайсці і мэту, і да мэты шлях!
Каб веды, атрымалі што нямала,
Былі і компас, і надзей ачаг!
Сказаў: «Паверце мне, што прыйдзе перамога,
Ды з верай у сябе да мэты йдзе дарога!

Івось таму - віват! І будзьце ўсе здаровы!
Хай доўгае жыццё вам напрадзе ўсім Клота!
Хай крочыць з вамі радасць, не турбота,
Каб праўду адстаяць заўжды былі гатовы!"
На гэтым скончыў ён. Бакалы зазвінелі,
Прачнуўся зноўку смех і выйшаў на прастор.
Гадзіны паўтары ўсе за сталом сядзелі,
Пасля зайграў аркестр, запеў з  пласцінкі хор.
Да Стася падышоў на пару слоў Дубіна,
Пакуль размову вёў, з Адамам знікла Ніна!

Стась пасядзець хацеў, ды Давушка Марыя
На "Белы вальс" яго сабе абрала ў пару.
Нібы прачнуўся ён і ад душы даў жару,
Як быццам бы хацеў спаліць масты старыя!
З Марыяй танцаваў пасля ўсю ноч да ранку,
Пасля гурбой усе пайшлі сустрэць світанак.
Стась пінжаком сваім сагрэў Галю-Цыганку
І бляск яе вачэй заззяў ярчэй заранк!
Дарога на ўсход стралой прамой ляцела,
Наперад рушыў гурт, душа ж спачыць хацела.

Вярнуўшыся назад, сядзелі ў летняй ночы
На Пінскім тракце тым, што знала Кацярына,
Дзе рос канадскі клён і дзе зусім нявінна
Стась пацалункі піў і цалаваў ёй  вочы.
П'яніла, як віно, і ўсё ўнутры трымцела,
Па жылах цёк агонь, а ў горле стыў камяк,
Шаптала: "Як даўно цябе я ўзяць хацела,
Але ж ты быў сляпы, не заўважаў ніяк!
Сягоння ты са мной! Калі такое будзе?!
Вось падарунак мой - тры пацалункі ў грудзі!"

Чуць збоку ад шашы над Тучай сонца ўстала
Стасёк ляцеў дамоў, не помнячы нічога:
Ці быў той выпускны? Ці мала і ці многа
Цыганку цалаваў? І як такое стала?
Заснуў, прыехаўшы, ў трусах на сенавале
Збудзіла мама, бо зайшла ў госці Ніна.
Стась выйшаў да яе. "А па табе "стралялі:
Тры раны аж!"- сказала з едкім кпінам.
Ах, наш юначы пыл! Чаму чакаць не ўмеем,
Таго, хто сэрцу мілы, хоць ад жарсці аж млеем?




Кніга трэцяя

12. Шлях у людзi

Школа закончана! Дарога
Стасю ўяўлялася адна;
У БДУ  вяла яна
Прама ад школьнага парога!
Рашыў Стась - будзе фізік ён
І саўладае з тэрмаядам,
Каб нёс не смерць ён i праклён,
А  дар святла. Каб стала садам
Зямля! Даваў каб ён жыццю цяпло,
Каб мiрна ўсё без войн жыло!

Стась на Фiзiчны факультэт
У БДУ падаў заяву
На iмя рэктара, каб справу
Направiлi ў iспытны камiтэт.
Школу закончылi ў тым годзе
Два выпускi. Быў конкурс акурат:
Адзiн з 6-ці жадаючых праходзiў!
Iспыты ж каб прайсцi без страт
Куплялi тыя, хто меў грошы,
Вынік без ведаў. I харошы!

У Стася грошай не было.
Надзея ўся была на веды
I хоць тым пачуццём сагрэты
Малiўся ўсё ж, каб павязло!
Ды слаба мабыць ён малiўся,
Цi школьных ведаў не хапiла
Не паступіў, хоць добра біўся.
Бо грошы- то найвышша сiла!
''Пайду будаўніком тады,
А паступлю праз 2 гады''.
    
Рашыўшы гэтак, ён вярбоўку
У Кандалакшу падпicaў,
Дазвол на пашпарт атрымаў
А з iм пазбыў раба вяроўку.
Бо большасць тых, хто ў вёсцы жыў,
У той час пашпартоў не мелi.
Дазвол на пашпарт сам вяршыў,
Дырэктар той сяльгасарцелi.
Каб людзi ў горад не ўцякалi,
Дазвол рэдка каму давалі!

Вярбоўку тую  мама Оля
Амаль што не перажыла,
Бо за слязой сляза цякла,
Як бы не жыў сыночак болей.
Але к прызначанай часіне
Была спакована валізка
Кілбас, яец у смажаніне
І яблык сушаных дзве міскі.
Абняў Стасёк усіх тады
І выйшаў з дому назаўжды!
Hарод з сяла збягаў у горад:
Дзяўчаты,як і юнакі,
Кідалі к чорту лёс такі
І шляхам просьб і адгаворак,
А,часам, нават "падарунка"
Куплялі пашпарт і дазвол,
Спяшалі ў гарадскім кірунку
Забыць жыццё самотных сёл.
Бо радасці было нямнога,
Дзе ў камунізм ішла дарога.

Здаваўся Мінск абетаванай
Мясцінай нам у тыя дні!
Нам вуліц сніліся агні,
Яго і ліпы, і каштаны,
Што па вясне куплялі ў нас
І ў Мінск у той перасялілі -
Аб гэтым гутарыў наш клас,
Дзядзькі ў калгасе гаварылі.
Мінск уяўляўся светлай марай
У параўнанні з Тучай шарай!


13.  У Мiнску

У Кандалакшу ехаць не прышлося,
Прывёў лёс хлопца ў будтрэст чатыры.
Быў снежань на двары. Марозік шчыры
Зіхцеўся сіні іней, аздабляў валоссе
Галін ды правадоў. Як ланцугі гірляндаў,
Яны звісалі серабром махнатым долу
Снег сыпаўся на Мінск. На чырвань транспарантаў
На прывакзальны пляц, на дах дамоў наўкола.
На ''Журавінку '' атрымаў Стась прызначэнне,
Дзе як бетоншчык меў прыняць хрышчэнне.

Стась засяліўся ў будаўнічы інтэрнат,
Там месца атрымаў с калегам у  пакоі.
Тры ложкі там было, але жылі ўдвое,
А пад вакном прыпынак быў трамвая акурат.
Калега распавёў, што Стась на ''Журавінку''
Назаўтра раніцой трамваем ехаць мог.
На ложак Стась прысеў, здалося, на хвілінку,
Але ўсю ноч праспау затым без задніх ног.
Калега раніцой у 7 пайшоў на працу.
Падняўся і Стасёк хутчэй, каб не спазняцца.

На вуліцы трамвай рассейваў іскры роям,
Высекаў іх з дратоў, што іней абляпіў.
А сполах тых  маланак так сляпіў,
Што застывала на імгненне і жывое.
Нібыта муравей, цягнуў натоўп з сабою
Па ходніках хлапца ў віск і шоргат шын.
Бялюткі ўвечар снег стаў брудным ад прыбою
Шматлікіх мінакоў і выкідаў машын.
Так прама на вачах шарэў кілім цнатлівы,
Людзей так старыць стрэс - хоць і юнак, ды сівы.

Трамвай па Горкага  даехаў да Купалы
Ды вываліў натоўп паўсонных ''рабацяг''
Дзень вейкі развінуў, каб даць жыццю працяг
І сонца над ракой прачнуўшыся заззяла.
С Траецкае гары па вуліцы Купалы,
Спусціўся да ракі Стась спешнаю хадой
Праз Свіслач перайшоў і неяк млосна стала
Быў справа катлаван для ''Журавінкі'' той.
''Які будзе прыём і што пытацьмуць людзі?''
Мільгнула ў галаве. Ат, неяк ўжо будзе!

Пад ліпамі ўбаку стаяў крыху нялоўка
Ў адзін паверх дамок. Пакояў пяць.
Праз вокны ранку золата відаць.
Бюро і кадравік і побач іх бытоўка.
Хлапца адзелі ў  касцюм з бавоўны,
Далі кувалду аж на цэлы пуд
І, вывеўшы на двор, сказалі кабы роўна
Ён палі пазьбіваў, былі што там і тут.
На рукі папляваўшы, хлопец разьвярнуўся
Тры палі падраўняў, сагрэўся, распрануўся.

Злаўчыўшыся, як біць, займеў хлапец ахвоту,
Бо паляў тых было можа на тыдні два.
Пацёк пот ручаём, ўспацела галава
А ён няспынна біў, пот выціраў употай!
Натоўпы мінакоў на вуліцы стаялі,
Захутаныя ў футры. Знатны быў мароз.
Хто галавой круціў, а хто праходзіў далей
І, каб і Стась учуў, бурчэў сабе пад нос:
''Бушуе, бо дурны і сіл не ашчаджае!''
Не ведалі яны, што імідж Стась стварае!


14. Пошукi

Хлапцу патрэбны быў аўтарытэт,
Ён наймалодшым быў у інтэрнаце
І меў мянушку ''Малады'' ў брыгадзе,
Дзе быў узрост калегам не сакрэт,
Бо веку меў 17 год с паловай.
Наіўны, хоць начытаны даволі,
Цікавасць да дзяўчат была не новай,
Бо да траіх аж заляцаўся ў школе.
Ды ўзвышана кахаў. Салёны жарт, размовы
Пра сэкс не ўспрыймаў. Быў нагрубіць гатовы.

Аб мэце паступіць на лета ў інстытут
Стась выхавацельцы ў інтэрнаце расказаў.
Ключ з рук яе ў бібліятэку атрымаў,
Сказала: ''Мэту знай! Не заставайся тут!''
Ёй 26 было, а звалася Лільяна.
Сцяг русых валасоў ляцеў за ёю ўслед.
Прыгожы, гнуткі стан і крыху нечакана
Расклад лагічны спраў для дасягнення мэт.
Параіла яму шукаць другой работы,
Каб стомай не адбіць і да навук ахвоты.

Так пазаймаўся ён нядзелі тры ці болей
Пакуль не зразумеў, малым што будзе плён
Пасля васьмі гадзін, дзе палі трушчыў ён,
Круціліся мазгі, як у гразі, паволі.
К таму ж дзяцінства мара - стаць пілотам,
У ДОСААФ  яго надзейна прывяла,
Ён мары не забыў, хацеў у неба ўпотай,
Бо згоды на той крок матуля ж не дала.
Хацелася ў тэатр, у самба і ў кіно,
Юначы імпэт быў, не мог абраць адно.

У лютым, як вясна нябёс узняла шаты,
Стась палі пазьбіваў. Падмурак быў заліты
А на яго пасля падлогі клалі пліты
І рос за мурам мур уверх з цаглін шурпаты.
Стась рамы ўстаўляў, пасла навешваў дзверы.
Стамлення не было, да працы ён прывык.
І ў брыгадзе ўжо на добрым быў даверы,
У спрэчкі не ўступаў, не распускаў язык!
Па працы кожны вечар вучыць стараўся ён,
Ды ў стоме ўсяго цела знікаў вучобы плён. 

Лільяна неяк падказала ў час размовы 
Ісці на курсы падрыхтоўкі да іспытаў
Пры БДУ.   Казалі, што нібыта
Быў гэты шлях да ведаў адмысловы
І бальшыня з курсантаў, хто іх адалелі,
Найлепшы мелі вынік на іспытах,
Бо па праграмах БДУ вялі да цэлі
Прафесары яго. Курсанты там адкрыта
Спытаць маглі, на што ім пры адказе
Звяртаць увагу асабліва ў кожным разе.

Назаўтра Стась з работы адпрасіўся
І на фізфаку БДУ знайшоў бюро дэкана.
Зайшоў, спытаў пра курсы. Нечакана
Сказаў яму дэкан, што ён спазніўся.
У верасня канцы тых курсаў быў пачатак
На тыдзень тры разы заняткі а 17-й гадзіне,
Іх кошт 30 рублёў. З іх 10 у задатак
У жніўні заплаціць, як вал студэнтаў схлыне.
Стась галавой кіўнуў, бо гаварыць не мог,
Ды вырашыў прайду і гэты я парог!
 

15. Прымерка

Вясна ў той год настала рана.
Звінелі з горак раўчукі
З нябес высокіх жаўрукі
Актаву верхнюю аргана
Зіхотным слалі пералівам
На поле, на лугі, лясы.
Ды апявалі так шчасліва
Час абуджэння і красы,
Што весялелі тварам людзі
І верылі, што лепей будзе!

Стась перайсці рашыў з брыгады
У грузчыкі. Там на машыне
З шафёрам-Лёням у кабіне
Ён аддыхаў душою. Рады
Пра фронт быў чуць апавяданні,
Пра бой на Вісле, пра Варшаву.
Як удалося роце ў ранні
Фарсіраваць раку. Як пераправу
Снарадаў гром, маланак сіла
З другою ротай патапіла.

У пераездах і размовах
І дні праходзілі хутчэй
Без брыгадзіравых вачэй
І без пантоў яго не новых.
У ДОСААФ пасля той працы
Спяшаўся на заняткі ён,
Бо так хацеў у неба ўзняцца
І сніў адзін і той жа сон,
Як сам у небе лётаць будзе,
Ці ўніз скакаць на парашуце.

Ды перш прышлося пазнаваць,
Як кіраваць тым самалётам,
Каб не пацець халодным потам,
Як будзеш сам пілатаваць.
Вучылі складваць парашут,
Бо быў жа ён жыцця стрыхоўкай,
Каб стропы не скруцілі ў жгут,
Ляглі каб гладка, не вяроўкай.
Ды дачакаліся ж такі -
Ў канцы красавіка - скачкі.

Вярнуўшыся ў канцы дня ў інтэрнат,
Папаў Стась у падпітую сябрыну;
Да Будкі Федзі з самага Берліну
У госці завітаў стрыечны брат.
Ён там служыў. Прывёз касцюм шыкоўны
У падарунак Хведару якраз,
Яго і абмывалі ў добры час,
Не ведаў зносу каб тавар цудоўны.
За той касцюм па тры ўсе паднялі,
А выпіўшы, ўжо мераць пачалі.

На Хведары сядзеў ён ладна, стройна.
Пасля прымерыў Грыша той пінжак.
Мажнейшы быў, таму не мог ніяк
Ён апрануць, каб выглядаць прыстойна.
Нейк нацягнуў. Плячамі павярнуўся
Адпалі з трэскам рукавы ў той час.
Усе зарагаталі. Пасьміхнуўся,
Сказаў:"на камізэльку ў самы раз!"
К касцюму рукавы тут прышпілілі
І без прымерак ноч усю мачылі!


16. Парашутыст

Прыгожы красавіцкі дзень,
Папар, зялёныя палеткі,
Бялеюць кураслепу кветкі
Між стройных хвоек дзе-нідзе.
Пад вольхамі ручай бруіцца,
Там сонцам лотаць расцвітае
А крышталёвая вадзіца
Зіхціць на сонцы, як жывая
І прападае ў момант смага,
І ў целе чуецца адвага!

Сыботні дзень на Баравой ,
Аэрадром. Ан -2  на ўзлётнай.
Шарэнгай знешне бестурботнай
Стаіць парашутыстаў строй.
Ім трэба тры скачкі зрабіць,
Тады дапусцяць да палётаў.
Сасьмягла горла, просіць піць,
Скакаць з нябёсаў неахвота.
На спінах горбам Д-1 . На жываце
Вісіць запаска. Пакуль што - жывяце.

Аж на вярсту ў вышыню
Падняўся спора ''кукурузнік''
Муціла крыху, ды падгузнік
Бярог надзейна цішыню.
''Чапляем карабін за трос''-
Загад. ''І крок у бездань неба!''
Заклала вушы, сьвярбіць нос
Рывок і ціш наўкол. Не трэба
Запаску нават і чапаць!
Сядзець, ляцець, але не спаць!

На падвясной Стась развярнуўся,
Бо ветрык дзьмуў яму у твар.
Ляцеў ён прама на папар
Ў палёце з буслам разьмінуўся.
Інструктар што крычаў,  не чуў.
Другія бачыў парашуты.
Яны ж, як бы іх хто цягнуў,
На вёску мелі ўсе маршруты.
Было той вёскі хатаў пяць,
Шкада ж было гарод таптаць!

Стась бачыў, прама ў агарод
Даў божа прызямліцца Волі.
Супроціў сіл яе і волі
Лёг купал сотак пасярод!
Сабака рваўся з ланцуга,
Крычала нешта ёй кабета,
Ды зачапілася нага
І парашут валокся гэтак;
Збліжаў ён Волю і кабету,
Лямант стаяў аж на паўсвету!

Тэатар файны б атрымаўся,
Ды Воля купал пагасіла
Пасля і стропы адчапіла
I лямант больш не раздаваўся.
Чуць прызямленне  не праспаў
Стасёк праз лямант той і брэх.
Ён бокам на папар упаў
І пакаціўся, як арэх.
Купал згас сам, і дзякуй богу,
Бо падвярнуў хлапчына ногу.


17. Першыя палёты

Скачки былі абавязковы.
Закон быў лётчыкам такі,
Павенен быў мець тры скачкі
З іх кожны, лётаць хто гатовы.
Стась з Воляй, скончыўшы скачкі,
Не прамінулі рэстарана,
Пасля рашылі час які
Пабыць адны. Былі да рана.
Бо маладыя, як кахаюць,
Гадзінніка не назіраюць.

Прачнуўся Стасік раніцою
Ў абдымках маладой Венеры.
Абое стомлены без меры,
Але шчаслівыя абое!
Як тыя ў нераст шчупакі,
Ляжалі цесна к целу цела,
Ёй пальцы цалаваў рукі,
І цыцак смочкі піў нясмела.
Яна, ў нірваннай паўдрымоце,
Была пяшчот зусім не проціў!

Ўсяму на свеці ёць канец ,
Хоць свет бязьмерны, бесканечны
Жарсці хвіліны быстрацечны,
Бо праца ўсяму вянец!
Стась бордза ўстаў і апрануўся,
Яна змахнула пенюар,
Каб з месца нават не крануўся
У сеціве жаночых чар...
Стась па трубе для вадазліва
Збег з трэцяга ўніз шчасліва.

Працоўны дзень цягнуўся вяла
Кружыўся думак карагод
Пра Волю, планер і палёт
І салаўём душа сьпявала!
Палёт быў першы, як ні кінь,
Ён, як курсант, у неба ўзмые,
Кране рукою яго cінь
І будзе выбіраць прамыя
Далей дарогі у жыцці,
Да мэты каб хутчэй дайсці!
Канец работы. Баравая.
На УПП  там срэбны птах
Пад 20 метраў крыл размах
На Стася ўжо даўно чакае.
Ад планера да самалёта
Зачэплены даўжэзны троц
Усё гатова для палёта,
Аж па сьпине прабег мароз.
Стась, як курсант, сеў упярод,
Інструктар сеў. Загад: ''На ўзлёт!''

Разгон. Узлёт і цішыня
Планёр плыве, бы ў акіяне
Мінск у смузе, нібы ў тумане
Машыны, як сабак гайня,
Адна імчыцца за другую
Стась ручку нахіліў налева
Націснуў леваю нагою
І планер адхіліў ад дрэва.
Палёт прайшоў даволі ўдала,
Душа ад радасці спявала

18. Дарога да мэты

Лета  ў сінім небе праляцела
Парашуты, планеры, скачкі
Тайны поціск тонкае рукі
Водар чабарковы яе цела.
Сустракалі ранішнія зоры
Росы на траве сьвятлей ад слёз
Стась не ведаў час прабіў каторы
Волю на руках да сонца нёс.
Кнігі ён забыў і тэарэмы...
Першае каханне мелі ўсе мы.

Верасень. Вячэрнія заняткі
На фізфаку курсы ў БДУ
Стасю забівалі ў галаву
Ход рашэння для задачы гладкі.
І ўсё меней часу на палёты,
Яшчэ меней часу для спаткання-
Так жыцця нялёкага заботы
Падкасілі першае каханне.
З Баравой прыбегла навіна;
Воля ўжо болей не адна.

Сэрца сцяла гэтая карціна,
Жудасны, да балю склаўся пуць:
''Ты прабач! Каханне не забудзь.''
Ціха адпісалася дзяўчына.
''Лёс такі мой! Так наканавана
Па жыцці спяшаць мне аднаму''  -
Стась рашыў. Была адна загана -
Душу не было адкрыць каму.
Ды выпадак не забыў хлапчыну
Ў цягніку сустрэў ён Шэйка Ніну.

Радаснай была сустрэча тая,
Ажылі на яве ўспаміны,
Самыя прыгожыя часіны,
Школьная пара их залатая!
Гаварылі недзе да паўночы,
Кожны расказаў свае прыгоды,
Святлом зорным ззялі яе вочы
Раставацца так было ім шкода.
А таму, каб болей не губляцца
Адрасамі пачалі мяняцца.

Бачыліся раз на месяц можа
На занятках, працы - час ляцеў.
Стась на курсах стрэўся неўспадзеў
З Нінай Валадзько са стройкі тожа.
Стала яму крыху весялей
Да вучэння ўзрасла ахвота,
Золатам бярозавых алей
Сустракала іх часцей сyбота.
Лісце шамацела пад нагамі
Восень атуляла сэрцы снамі.

Церушылі пер'я бель аблокі
На лясы, на паркі, на дамы…
Гэткае чароўнае зімы
Не было даўно! Кахання крокі
Стась, да Валадзько адчуўшы Ніны,
Сувязь абарваў, каб не забыцца.
Посьпех абяцае план адзіны -
Ленінскі: вучыцца і вучыцца!
Зразумеў, даюць што веды крылы
І вучыўся, колькі было сілы!



19. Абiтурыент

Вучоба працякала досыць пасьпяхова,
Стась з плотнікаў у грузчыкі падаўся -
На працы гэтай ён не так стамляўся-
І лекцыі запісваў слова ў слова.
Так праляцела восень без прыгод
Загладзіў студзень снегам каляіны
З букетам руж прыйшоў на Новы Год
Стасёк на Дзень Народзін Шэйка Ніны.
Пад бой курантаў узнялі з гарбатай шклянкі
На гэтым Стась закончыў заляцанкі.

Дні паляцелі ў вырай шэрым клінам;
Паездкі днём, вучоба вечарамі.
Вясна была ўжо не за гарамі
Ды час настаў другім прыйсці навінам;
Прыслаў ваенкамат павесту ў лютым
На медкамісію з'явіцца ў бальніцy.
Пра войска Стась забыў. Яго маршруты
Вялі ж у БДУ, бо ён хацеў вучыцца!
Як доўг аддаць Радзіме думаў ён
І вырашў ісці ў дэсантны батальён.

Ды ваенком другія меў намеры:
"Ёсць галава, бо добры атэстат,
Палёты  ў ДАСААФе  - акурат,
Ісці табе наканавана ў афіцэры!"
Па медкамісіі, дзе Стась не выйшаў зрокам,
Ён юнаку сам распаўёў той план,
Сказаўшы: "Для цябе дарога ў нас шырока!
У МВІЗРУ  пойдзеш ты і будзеш жыць, як пан!"
Пад бізуном хадзіць? Тая з забот забота!
Ды адказаў:"Пайду! Вучыцца мне ахвота!"

Іспыты ў МВІЗРУ ў ліпені былі і планы
Юнак імгненна ў галаве сабе прыкінуў,
Што як ''праваліць'' там, дык праз гадзіну
У БДУ паперы могуць быць адданы!
А там прыём папер да ліпеня канца
І застаецца час на падрыхтоўку дома!
Ён пагадзіўся! Нібы з-пад вянца
З ваенкамата выйшаў. Раптам стома
На цела ўсё звалілася на месцe
Ды гэткая, каб толькі дзе прысесьці.

Хаця яшчэ шумела ў галаве,
Юнак адразу паспяшаў да Ніны,
Каб перадаць апошнія навіны
І паглядзець кватэру, дзе жыве.
Сама ж сказала неяк пры сустрэчы,
Што даўнавата не паказваў вочы.
Пагэтаму зайсці будзе дарэчы
Ды паглядзець на новы "рай" дзявочы.
Дзень пасьвятлеў, хаця ад ранку шэры,
Яго чакала Ніна на кватэры.

У МВІЗРУ Стась іспыты "заваліў";
Рашыць задачу з алгебры не змог.
Забраць паперы падпалкоўнік дапамог,
Які ў Стася камандзірам роты быў.
Стась не журыўся моцна, бо па плану
Ён шанец меў папасці на фізфак .
"Паперы здам і рыхтавацца стану!
Каб на іспытах не адказваць абы як!".
Стась дома рыхтаваўся дзве нядзелі,
Дэсантнікі ж яго на Прагу паляцелі
















Кніга чацьвёртая

20. Студэнт

Стась здаў іспыты на 13 балаў,
12 балаў - заліковы быў парог.
Студэнт! Юнак ляцеў не чуўшы ног
А цела ўсё ад радасці спявала!
''Маланкаю'' бацькам паслаў ён тэлеграму,
Якою чуць не нарабіў сабе бяды
''Я паступіў!'' - стаяла. А куды?
На месцы падкасіў ён гэтым маму.
Ды ўратавала дзею паштальёнка Зося
Сказаўшы, паступіць што Стасю ўдалося.

Да канца жніўня засталося 10 дзён,
Каб атрымаць яму звальненне з працы
Прапіску скасаваць, з заліку ў войску зняцца -
К бацькам таму не пасьпяваў паехаць ён.
Прапіскаю займалася Лільяна.
З тугою Стась зайшоў у кабінет.
Яна адна. Устала нечакана
І ў абдымках ён пачуў: '' Прывет!
Арлёнак мой! Табе на разьвітанне
Сапраўдным стаць арлом даю заданне!''

І адхінулася. Не запрасіла сесьці.
Дрыжалі вусны і сціскаліся нервова.
Юнак стаяў аглушаны. Ні слова!
А позірк дыямент слязінкі песьціў,
Што на шчацэ Лільяны бы застыла.
Чуць чутны лёгкі стук у дзверы
Гвалтоуна разарвау іх рукі. Не хапіла
Імгнення ім, каб выказаць намеры!
''Заходзьце!'' - як з нябёсаў голас мілы.
Стась сеў. Стаяць не меў больш сілы.

Прыпіску ў пашпарце Лільяна скасавала.
На ростані сказала:''Што ж! Бывай!
Ляці арлом, ды нас  не забывай,
Бо ўзлётнай паласой табе будоўля стала!''
Прыўзняўшыся, у вусны цалавала,
Паціснула да болю ажно руку.
Няёмка пры чужых чуць хлопцу стала
Ён мямліў ёй падзякі за навуку,
За тое, што ў пакой да Грышы пасяліла
І разьбірацца ў людзях навучыла!

У свой пакой падняўся Стасік лётам,
Стаяла там спакована валізка.
Абняўся з Грышам, пакланіўся нізка
Пакою, інтэрнату і палётам.
Ён разумеў, час на вучобу трэба
Бо школе не раўня ўніверсітэт
І прыдзецца забыць палёты, неба,
Бо ўсё былое, не яго ўжо сьвет!
На нейкі час жарсці не паддавацца
Вучыцца, каб  з „хвастамi“ не застацца.

Валізку ўзяў і рушыў да трамвая,
Нумар 1, прыпынак ''Стадыён''
За мостам цераз Свіслач, ведаў ён,
Яго ўжо інтэрнат чакае.
Трэці паверх, пакой 320-ы
Пяць ложкаў, хоць пакой на чатырох,
Але нічога, не патрэбны шаты,
Адно каб не было ні прусакоў, ні блох!
Пакой быў чысты, вокны на ўсход,
Чатыры зэдлікі і стол пакоя пасярод.

21. Перахрост

У верасьнёвы дзень працэс вучэбны
Пачаўся ў першакурснікаў з сабрання.
Зяцькоў, дэкан, сказаў сваё вітанне,
Заверыўшы, дзяржаве што патрэбны
Спецыялісты і вучыцца адмыслова
Павінен кожны! Што яны - эліта!
Доктар Ткачоў, за ім узяўшы слова,
Заверыў, што дарога ім адкрыта
І кожны з іх павінен быць гатоў
Стаць доктарам, як ён, да 30-ці гадоў.

Пасля ім хто ў каторай групе зачыталі,
Сказалі, што назаўтра к дзевяці
Ў працоўнай вопратцы павінны ўсе прыйсці,
Калгасы бо на ўборцы іх чакалі.
Назаўтра, ў кузаў грузавой машыны,
Усеўся, хто як мог, іх гурт вясёлы.
Стась запытаўся імя ў дзяўчыны:
''Ларыса Мухіна з матэматычнай школы!''
''А тваё імя?'' Станіслаў. ''А, Слава!' Міла!''
І з лёгкае рукі на Славу ахрысціла!

Вёска Лужкі на дзьве нядзелі
Прытулкам для студэнтау стала.
Працоўных рук было замала,
Каб ураджай у той арцелі,
Што назву: ''Пуць чырвоны'' мела,
Турнэпсу, бульбы, буракоў -
Сабраць. Як на палях сасьпела
Вязьлі студэнтаў. ''Бурлакоў'' -
Бясплатных мець жадаў калгас
Хоць марна трацілі іх час.

Калгас прадукты сталавання,
Не мелi каб за сьвежасць мукі,
Дзень кожны выдаваў на рукі.
Варыць абед было заданне
Дзяўчат дваіх і хлапцоў двух,
Бо трэба было секчы дровы.
І ранкам уставаць без скрух -
Былі б мо многія гатовы,
Ды посуд мыць, стол прыбіраць -
Рук не хацелася мараць.

Ларыса Мухіна с сяброўкай
На ''катаргу'' геройскi заступілі,
''Зьмяіным'' супчыкам праперчаным кармілі
Аркадзь Шэрайзен мыў пасуду лоўка.
Сябрук яго ніколі дроў тых не калоў,
Але паходжанні свае раскзваў гладка,
Заместа працы болей языком малоў,
Прывабіў чым дзяўчат - была загадка.
Стась нормы на ўборцы выпаўняў
Таму камсоргам на канцы ўборкі стаў.

Вярнуліся дамоў у верасня канцы
І з галавою пагрузіліся ў парадкі
Вучэбныя. Час змарнавалі градкі,
Дзе план уборкі ратавалі малайцы.
Да першай сессіі было ўжо мала часу
Таму заняткамі былі закрыты дні
І час той, даравалі што калгасу,
Спрабуй цяпер як можаш нагані.
Як тых шчанят іх кінулі ў вучэнне,
Хто выжыве, каго й знясе цячэнне.

22. Вучоба

Была вучоба поўна стрэсу,
Стась сам адчуў гэта адразу,
Патраціўшы воз цэлы часу,
Каб групу падписаць на прэсу,
Каб здаць залік па фізкультуры,
Па ''лабах' атрымаць залік...
У снезе гэтае віхуры
Маяк навукі стух і зьнік.
З гісторыяй КПСС
Ствараў Баркан ўпрыдчу стрэс!

Падручнікаў было замала,
Іх выдавалі, нібы лекі,
У Мінску дзьве бібліятэкі:
У БДУ,  у імя Купалы.
Было, канешне, дастаткова
Маркса і Леніна ''тварэння''
З іх спісвалі ўсе слова ў слова
Грамадскага жыцця стварэнне.
''Два крокі ўзад, крок упярод'' -
Канспектаваў цалком народ.

Іван Іванавіч Пятроўскі
Патокaм тром адзін чытаў
„Механіку“, бо яе знаў,
Як „Ойча наш“ тэкст багаслоўскі.
Страшыў іспытам:“Буду строгі,
Ды тыя ўсе, хто зможа здаць,
Вучобу скончаць без трывогі,
Няважна 3 будзе ці 5“
Пацьвердзіць гэта сам магу,
Не здаў хто - кінуў БДУ.

Курс „Матаналізу“ дыктантам
Чытаў назойліва Ізобаў,
Без пачуцця аж да вантробаў,
Ды апранаўся крыху франтам.
Вітаўся, мел у рукі браў,
Пісаў і гаварыў так роўна.
Не растлумачтваў, дыктаваў,
Ці зразумеў хто - ўсяроўна!
Жыццё аддаўшы так „прэдзелу“,
Як мельнік белым быў ад мелу.

 Ды каларытней іх была
Дацэнтка Зоя Апацёнак.
Насіла залаты пярсцёнак,
Ды шлюб узяці не змагла.
Гадоў пад 45 дзаўчына
І апраналася прыгожа,
Была мо ў псіхіцы прычына,
Бо лекцыі вяла, крый Божа!
Сумбурны доказ без сістэмы
І найпрасцейшай тэарэмы!


Пайшла вучоба без прыгод.
Драмаў асенні ранак шары
A Стась спяшаў ужо на пары,
Не з'еўшы нават бутэрброт.
Вачмі, рукамі і вушамі
Стараліся засвоiць веды
Папутнымі і цягнікамі
Вязьлі ў інтэрнат абеды.
А маці аж ад шчсця млелі,
Як хутка дзецi iх сталелі!


23. Другi семестр

Семестр другі. Усё ўляглося.
С плячэй звалілася гара.
Вакацыі прайшлі. Пара
Зноў малаціць навук калоссе.
Стась рытм вучобы падлавіў,
Здаваў залікі і іспыты,
На канькабежны спорт хадзіў,
Каб быў разрывак не забыты.
Студэнцкае жыццё цякло,
Як бы заўжды ўсё так было.

Пасля абеду ў інтэрнаце
Вяселлем поўніўся пакой
Цяклі гісторыі ракой
Што адбыліся ў час вакацый.
Хто ажаніўся па залёту,
А хто, даў Бог, не заляцеў.
Меў кожны нейкую заботу
І жыў, як сам таго хацеў.
Быў час вакацый - вольны час
І найжаданейшы для нас!

Ляцелі дні і неўзаметку
Вышэй падняўся купал неба
Чарнела лапікамі глеба
Вясна ішла ўжо ў разведку.
Зноў зазвінелі ручайкі
Пад сьветлы перазвон сінічак
На голле вербаў ля ракі
Спусціўся срэбраны рой знічак.
Цьвіў сонца цьветам вербалоз -
Найлепшы ранні меданос.

Граніт навукі пасьпяхова
Вучыўся грызьці Стась заўзята.
І хоць было забаў багата
Ды знаць навуку адмыслова
Быў самы першы запавет.
Яго дарогаю Стась крочыў
За мэты зоркаю ўслед
Ішоў ён і нідзе не збочыў.
Бо зорка мэты і  каханне-
Ёсць сэнс жыцця і пакліканне!

Вясна! На носе зноў іспыты,
Забыты карты і дзяўчаты
Час падрыхтоўкі распачаты
І забаўкі ўсе забыты.
Як не вучыўшы,  метад скоры
Іспыты пасьпяхова здаць,
Было патрэбна пісаць „шпоры“
I лоўка іх пасля ўжываць.
Стась быў на фокусы няўдалы,
Вучыў, каб на іспыт хапала.

Паміж іспытамі на сходзе
З паста камсорга ўзяў адвод
Стась, не прабыўшы ім і год,
Бо бойкай сам сабе нашкодзіў.
Нікога хоць сам ён не збіў,
Бо быў нядрэнным дыпламатам
І гвалт за сродак не лічыў.
Байцы ж там лаяліся матам.
Каб пляму тае бойкі змыць,
Рашыў камсоргам больш не быць!

24. Студэнцкiя гады

Другі курс неяк непрыкметна
Прайшоў  і зьнік у лесе дзён
Не ўрэзаўся ў памяць  ён.
Адно было ў ім адметна,
Што па наезджанай дарозе
Лягчэй каціўся ведаў воз.
Вучоба, як той верш у прозе,
Займела рытм, бо на авось
Стась больш ужо не спадзяваўся,
Прылежна працаваў, стараўся.

На трэйцім курсе ў пакой,
Жыць к Стасю Рычард падсяліўся.
Хоць на юрфаку ён вучыўся,
Ды з інтэрната за ракой
Было зручней і бліжай многа
І пешкі бегчы на заняткі.
Калi ж трамваям, то дарога
Ляцела прама без аглядкі.
Бiлет трамвайны „па даверы“ -
Звычайны быў кусок паперы.

Стась з Рычардам пасябравалі к лету,
Абудва ж мелі інтэлект рухавы.
Студэнтаў з-за мяжы вёў Рычард справы
У камітэце камсамолу ўніверсітэту.
Адтуль аднойчы атрымаў Стась прапанову
Стаць старшынёй „Сяброўскага савета“,
Бо ў стасунках браў ён за аснову
Дыпламатычны тон - цанілася там гэта.
Была патрэба вырашаць канфлікты мірна
А вольным людзям не дасі загаду:“Смірна!“

Так праляцеў курс трэці. На чацьвёртым
Перасяліўся Стась у новы інтернат
Стась, Пеця, Арвед, Клаус - ложкі ў рад
Стаялі на паркеце ў бляск нацёртым.
Студэнты з ГДР  вучыліся прылежна,
Прыводзілі дзяўчат з ''Іняза '' на сябрыны,
На мове балбаталі на замежнай.
Стась болей госцем быў балгаркі Лазарыны.
Так праляталі месяцы і годы,
Змяняліся сябры, стасункі і народы!

Апошні пяты курс. Дыпломаў абарона.
Стась здаў дыплом на ''5''. Чакаў размеркавання
Вучыцца не было ніякага жадання
Хацелася кахаць, хацелася шалёна!
У бальных танцах ён на Трактарным заводзе
Вучыўся танцаваць танго і ча-ча-ча.
Па вечарах туды з сяброўкаю прыходзіў
І ў полымi гарэў, крануўшыся пляча.
Калi ж у танго цыцак смочкi адчуваў,
То забiвала дух i ўвесь свет забываў!

Стажорам ў Акадэмiю Навук
Пасля вучобы Стась размеркаваны.
Далейшага жыцця неясны былi планы,
Бо быў заробак там з найгоршых рук!
У Iнстытуце Фiзiкi пустым быў фонд зарплат,
Пагэтаму ўсiх навiчкоў уладкавалi
На курсы ЭВМ  i ў iнтэрнат
I як студэнтам ВНУ стыпендыi давалi.
Дыпломы ўсе з iх атрымалi праз паўгода,
Заробак грузчыка i  не жыццё - прыгода!




25. Лёс i сустрэча

Наканавана было Стасю лёсам
"Штурхаць" навуку ў iнстытуцкiм складзе
А грошы летам зарабляць у будатрадзе
I не круцiць пры прапановах носам.
Пацiху грошы ашчаджаць i на кватэру,
За шчасце ж была мiнская "прыпiска",
Не забываць вучоным стаць намеру,
Хоць да вусонага iсцi было не блiзка.
Ды часам лесу бег змяняецца выпадакам
I пойдзе ўсё тады зусiм другiм парадкам.

Сяброўку новую спаткаў Стась з ГДР,
З прыгожым імем Астрыд, з стройным станам.
Было прыемна з ёй хадзіць вясною п'яным,
Бо паміж іх раслі і цяга, і давер.
Яе Стась навучыў катацца на каньках,
З ёй разам абышлі балоты і лясы
Вясновых ландышаў дурманіў розум пах
Праводзіў з ёю Стась шчаслівыя часы.
Хоць дожджык церусіў і быў дзянёк пануры
Паехалi яны на танцы ў Дом культуры.

Вярталiся дамоў - ад шчасця вочы ззялi,
Хацелася спяваць цi ў неба ўзляцець,
I верылася, лёс не мог iх так  сустрэць,
А мабыць для таго, каб рук не разлучалi.
Назаўтра ў ЗАГС  пайшлi i падалi заяву,
Аб тым, што жыць сям'ёй хацелi б новай,
Спыталiся, як iм зрабiць карэктна справу,
Каб стала для сям'i  надзейнаю асновай.
Заяву прынялi.  У жнiўнi пад вянец.
Не ведалi яны, турбот што не канец.

У ясны жнiўня дзень картэж з пяцi машын
У лентах i шарах падъехаў к iнтэрнату
Стась Астрыд на руках данёс к аўто i свату
Вяселля перадаў кiроўныя ключы.
Расселiся. Картэж дамчаў iх да „Планеты “.
Сустрэў марш Мендэльсона ў  святочнай залi,
Прыгожы ў кветках стол и твар чужой кабеты,
Што вiншавала iх. Яны ж сямьёю сталi.
Бакалаў перазвон, абдымкi, воклiч "горка!"
Да "Вечнага агню " ляцiць машын пяцёрка.

Усклалi кветкi там, зрабiлi фотак пару
Пад'ехаў аўтабус i  ўсе  ў яго паселi.
Да Стасявых бацькоў паехала вяселле
У вёсцы святкаваць i даць у танцах жару.
На Тучу паварот. Раўнюткая дарога.
Прайшоўся грэйдзер слаўна- няма нiякiх ям!
Пакрашаны платы i дахаў новых многа
Такi парадак тут Стась не чакаў i сам.
Райком так прыказаў, матэрыял даў дарам,
Каб перад немкай той у гразь не  ўдарыць тварам.

Ля хаты Стася тоўпiўcся народ,
Цikaўныя пабачыць "немку" тую
Ды не ў кiно, а побач тут, жывую!
Стапталi Стасю сад i агарод.
Пад'ехаў аўтабус. Вядзе Стась жонку ў  двор
I сустракае там перш-наперш свата.
Цiкавы ён завойдзiць разгавор,
Каб даў Бог лад сям'i ды каб жылi багата!
Iх Стасявы бацькi вiталi на парозе,
Нiбыта два вякi сустрэлiся ў дарозе!

26. Ланцуг сустрэч
Наш лёс - гэта ланцуг сустрэч,
Дзе звеннi- радасцi сустрэчы.
Такi наш розум чалавечы;
Ён злое выдаляе прэч.
На тым жыруюць папулiсты:
Палiтыкi ды махляры,
Што людзям абяцаюць чысты
Пры ўладзе іх рай да пары!
"Рабамi на галерах будзем,
Што абяцалi - не забудзем!"

А людзi чуюць казкi тыя
I спадзяюцца многа лет,
Што будзе ў іх жыцці прасвет,
Часы наступяць залатыя.
Жыццё змяняецца, цячэ,
Без зменаў застаюцца казкi,
Што трэба пацярпець яшчэ
I дабрабыт наступiць царскi.
Наiўны Стась быў - па вяселлi
Застацца ў Мiнску жыць хацелi.

Адтанцаваўшы, з Астрыд ён,
На Мiнск сабраўся ў дарогу.
Шукаць параду, дапамогу,
Каб меў iх брак якicьцi плён.
За тыдень з ёю абышлi
У Мiнску: гарсавет, абкам.
Нiдзе ёй працы не знайшлi,
Tаму рашыўся Стсiк сам
Да жонкi выехаць з Радзiмы,
Так бы сказаць, пайсцi ў прымы.

Намер аб выездзе ўхвалiў таксама,
Прафесар, сябра Стася - Верабей.
Сказаў ён Стасю: "Едзь скарэй,
Як клiча да сябе вас Астрыд мама!
Будуем камунiзм мы толькi на паперы,
I кожны для сябе, як гэта мне вядома!
Без сувязей жыццё - на гэта дай мне веры! -
Тут не жыццё - турма, а ў ГДР вы дома!"
Не меў Стась плёну ў абкаме, гарсавеце,
Ды, дзякуй Богу, ёсць сябры на свеце!

На заўтра з Астрыд Стась пайшoў у  кансулат,
На ў'езд у ГДР запоўнiлi паперы.
Iх консул падтрымаў у выбраным намеры,
Сказаўшы, што праблем не бачыць акурат!
Праз два днi Aстрыд з'ехала ў Берлiн.
Стась звольнiўся без перашкодаў з працы,
Застаўся ў iнтэрнаце жыць адзiн,
Каб пашпарта на выезд дачакацца.
У пакоi Астрыд зноў жыццё кiпела,
Туды ўсялiлася венгерка Грасiэлла.

Аднйчы, чуць паcтукаўшы рукой,
Яна зайшла i папрасiла дапамогi,
Бо не змагла пасля цяжкой дарогi,
Валiзку з рэчамi занесцi ў пакой.
Стась дапамог, каб скрасiць адзiноту,
Ды выведаць жывуць як за мяжой,
Яна ж, адчуўшы сэрцайкам турботу,
Ахiнула яго сваёй душой!
Зварыла чай, памыла вiнаград...
Стась слухаў смех, пiў сонцы вачанят.
З тае пары ў вячэрнiя хвiлiны
Пачуў Стась многа пра жыццё ў чужыне:
Яна ж з'явiлася на свет у Аргенцiне,
Лiцьвiнка - мама, венгр - тата дзяўчыны.
Пасля палячку падсялiлi ў пакой,
Iм Аня Герман:"Раз адзiн" спявала
I навявала гэтакi спакой,
Што сэрца пра ад'езд i забывала!
Cунiчныx вуснаў мёд, брывo ад гарнастая
Поўных 16 год! Цнота сама сьвятая!



27. Грассiэла

Заканчвалася восень. У лiстападзе
На землю лёг бялюткi першы снег
I хоць на сонцы капала са стрэх,
Стаялi елкi ў срэбраным нарадзе.
Стась пашпарт атрымаў. З бiлетам на Берлiн
Зайшоў да Грасciэлы развiтацца.
Пачуўшы навiну, яна ў момант адзiн,
Панiкла галавой i стала апранацца.
"Хадзем!" - сказала Стасю. "На ўспамiны
Я падарую табе фота Аргенцiны!"

У фотаатэлье здзiвiлiся з замовы
Да вечара зрабiць па шэсць розных  партрэтаў
У профiль i ў анфас - яна жадала гэта.
Абрала з iх адзiн i напiсала словы:
"Няхай табе мой твар,
Як глянеш на чужыне,
Раскажа сэрца жар,
Узрасло што ў Аргенцiне!"
I раптам яму ўсё, як сонца ясным стала;
Яна ўжо не дзiцё i ў першы раз кахала!

Каб сцiшыць яе боль, ён выбраў сваё фота
I напiсаў, расплакацца гатовы,
На адвароце ёй такiя словы,
Дзе болем сэрца стала яе цнота:
"Ад'язджаю я, ды i  ў чужыне,
Дзе не так сiнее неба край,
Сонца вачанят тваiх не згiне
I не змоўкне говару ручай!
Будзе мне твой сьмех, як ранак звонкi -
Прывiтаннем з роднае старонкi!"

Рэшту фотаздамкаў Грассiэла
На шматкi маленькiя парвала,
Нiбы гэтым знаць яму давала,
Што другiх каханняў не хацела!
На пероне, як цягнiк пад'ехаў,
Абняла i цiха прашаптала:
"Я цябе кахаю!" Слоў тых рэха
Стася ўсё жыццё суправаджала!
Рукi разнялi без пацалунку
Пад свiсток апошнi цягнiка
Урэзалася  ў памяцi малюнкам - лебедзя крыло-
яе рука!

Шлях, як цягнiк рушыў на чужыну,
Злiўся Стасю ў нейкае трызненне
Цi то ў сон цяжкi, што на iмгненне,
Наляцеў i следу не пакiнуў.
За вакном плылi Варшава,Познань
Лес, азёры поўныя вады.
Сэрцу станавiлася марозна:
"Што шукаю? Еду я куды?"
У вокны мокры снег, iмжа ляцела
А ў вачах стаяла Грасiэла!

Фракфурт-Одэр прама на мяжы
Правяраюць пашпарты i вiзы
Горад нейкi цёмны, шэра- шызы,
ГДР - для сэрца край чужы
Тогнуўся цягнiк. Праз паўгадзiны
Зроку адкрываецца Берлiн:
Камiны, дамы, агнi, машыны,
Тумбы для аб'яваў i навiн
Стась убачыў праз вакно ў вагоне:
Астрыд з мамай, з братам на пероне.


















Кніга пятая

28. У ГДР

Дарога ў Лейпцыг ад Берлiна
Ляцела прама, як страла.
У невядомы сьвет вязла
Стася нямецкая машына.
Гудзеў натужлiва матор,
Блiшчалi незнаёма зоры,
Ды не вязаўся разгавор, -
Стась быў маўклiвы, нiбы хворы.
Было  ўсё неяк невядома,
Ён з жонкай быў, але цi дома?

Прыехалi. Назаўтра ў кватэры
Сабралiся дзяцькi з жанкамi i кузiны,
Гатовыя пачуць сям'i навiны
Ды планы маладых i iх намеры.
Размовы пацяклi на беларуска-польскай мове,
Адтаяў Стась душою акурат,
Пачуўшы, што да вайны ў Львове
Яны жылi. Там мелi дом i сад.
Сям'ю ж вайна паслала ў выгнанне
Вядомы быў i iм боль развiтання!

Пагэтаму рашылi на савеце,
Разглядзеўшы глыбока жыцця тэмы,
Паразумелi, што ўсе праблемы
Павiнны знiкнуць з працай ва ўнiверсiтэце.
Прасiцца трэба на фiзфак
У рэктара ўнiвесiтэту.
А ен параiць дзе i як
Рашыць праблему можна гэту.
Ды радасцi не даў паход,
Бо месцаў план быў споўнены на год.
Была надзея, што пашчасцiць можа,
Знайсцi работу ў Йене ў ФШУ ,
Як пабрацiм ён меў стасункi БДУ
I ўладкавацца там было б так гожа.
З студэнтам з Мiнску Стась з'явiўся ў дэканат,
Прыемную размову меў ён у дэкана,
Ды ў адказ пачуў зноў акурат,
Што месц няма, бо ўсё ўжо разабрана.
Каб для сям'i заробак мець якi,
Рашыўся Стась пайсцi ў будаўнiкi,

На працу ўладкавацца дапамог -
Герр Бергер, што сусед быў па кватэры.
Ён Стася распытаў i сам праверыў,
Цi сапраўды быць плотнiкам ён мог.
Паўгода Стась аздоблiваў кватэры,
Вучыў нямецкi, каб адчуць сябе больш дома,
Ды i ўстаўляючы ў пакоях вокны, дзверы,
Шукаў вакансii, каб працаваць з дыпломам.
Яму падказваў досвед чалавечы,
Што толькi пошук выйсцем ёсць з галечы!

Так i было. Аднойчы ў Кансулаце
Прыняў яго Генконсул СССР
I, выслухаўшы планы i намер,
Прапанаваў, каб болей час не трацiць,
Запыт аб працы ў Акадэмiю Навук направiць.
Працуе мнoга там вучоных з СССР,
А ён дырэктару праблему сам прадставiць,
Да Стася адчувае бо давер.
Быў гэта лёс, цi бласлаўленне Бога?
У край навукi зноў вяла дарога!


29. Стажор у ZfI

Цяплом сустрэчы выйшаў Стась сагрэты.
Размова з консулам яму вярнула сілы,
Дала надзею і падаравала крылы,
Каб шлях знайсці і ўзляцець да мэты.
А ўвечары да цешчы на кватэру
Ад Акадэміі Навук з'явіўся пасланец
Ён запісаў работы пошук на паперы,
Паабяцаў, што пошукам канец.
Нібыта ў казцы ўжо праз дзень другі
Стась атрымаў кантракт у ZfI.


Вучыць прышлося радыёнуклiды
Па працах, на ангельскай мове спрэс.
На гэтай мове размаўляў  прагрэс,
Таму i Стась аўтадыдактам без абiды,
Зубрыў, якiя simple past апiсвае падзеi
А для якiх past present падыходзiць.
Ляцелi днi. ;н верыў, i яму зардзее
Чужое мовы сонца на ўсходзе.
Да мэты шлях - крамнiстая дарога
I перашкод на ёй даволі многа.

Год праляцеў. Сям'i далi кватэру.
Сын нарадзiўся, стала больш турбот,
Хаця i так быў імі повен рот,
Ды рух падзей крапiў у мэту веру.
На працы ж целам  толькi чужародным
Застаўся Стась, з'явiўся бо з "Саветаў"
I працу атрымаў уздзеяннем нягодным.
Сам доктар Менарт неўзлюбiў хлапца за гэта,
А Менарт быў шэф групы негалосны
I клiмат для хлапца ўстроiў невыносны.

Стaраўся Стась, як толькi мог,
Ды ведаў яўна не хапала
I хоць чытаў зусiм нямала,
Ды йшоў на працу, бы ў астрог.
Жыццё на нервах дало сябе знаць
Гастрыт з'явiўся досыць нечакана
Параiў доктар спортам стрэс той зняць,
Дамоў паехаць, зажыла каб рана.
Парада добрая, ды толькi раз ў год
Наведваць СССР па вiзе мог "народ"!

Застаўся выбар: спорт цi фiзкультура,
Бо летам у бацькоў адпачываў Стась дома.
На ўезд дазвол не атрымаць, вядома, -
Бо эмiгранты – то ж „буржуйская натура“!
„І асабліва тыя, хто не быў пасланы
Радзімы інтарэсы цвёрда прадстаўляць!
Яны спяшалі за мяжу набіць карманы
І на карысць імпер'ялістаў працаваць!
За iмi вока трэба, бо яны шпiёны,
Што прадалi Радзiму за рубель зялены“.

Са спорту - меўся альпiнiзм у iнстытуце.
Пайшоў хлапец туды, любiў бо вышыню.
На боязь жонкі Стась увагі не звярнуў
Хаця баялася сям'я, што галаву там скруцiць.
У секцыi спартыўнай быў дух добразычлiвы,
Хлапцы былi ўсе Стася адногодкi,
Ён ачуняў душой, вясёлым i шчаслiвым
Стаў зносiн тон яго за час зусiм кароткi.
Сяброўскi дух гаiў гастрыт цяпер,
Бо ў альпiнiзме поўны мае быць давер


30. Палёт

Цi скалалазанне, цi можа дух яго
Далi энергiю i думкам новы ход.
З сям'ёю радасна сустрэў Стась Новы год,
Хоць не ставала крыху аднаго;
Ён працаваў амаль што два гады,
Памочнiкам другiх без тэмы навуковай.
З фiнансамi было тут не бяды,
Ды грошы не былi жыцця яго  асновай!
Ён тэму навуковай працы мець хацеў,
Перажываў, што пуста час ляцеў.

Здавацца, тым не менш, Стась не збiраўся,
Стараўся тэму сам сфармуляваць,
Прыкiдваў лепш каго ў кiраўнiкi пазваць,
Каб шлях наперад ясны адкрываўся.
Чытанне навуковых прац падняла кругагляд,
Ён адчуваў, што ведае не мала.
Да з групай не наладзiў, акурат,
Кантактаў Стась, а iх i не ставала!
Паспадзяваўся, што шэф групы Гельмут Бёз
Яму падкажа, як праблем тых зрушыць воз?

А час ляцеў, стаў месяц красавiк.
I ў першы дзень Вялiкадня вясновы
Сабраўся сваякоў круг адмысловы
У цешчы з ФРГ аж на пiкнiк.
Сын, Ян, падрос i штосьцi лапатаў
На мове, толькi мацi зразумелай,
З гасцямi Стась пабыў, пасля ўстаў,
Сабраўся ехаць, хаця Астрыд не хацела.
На ровар сеўшы, ўсiм рукой махнуў
Ды ў кар'ер, каб лазiць там, рвануў.

Кар'ер быў ранаю магутнае гары,
Што ўглыб яе пад метраў сто сягала,
Кулiса з чорных сцен адвесна атачала
Сабою возера з далёкае пары.
У шырыню кар'ер меў метраў двесце.
Па краю возера рос мох цёмна-зялёны.
Абломкi скал, што не паспелi звесцi,
Наўкол ляжалi нiбы батальёны,
Што Зеўса гневам тут былi пабiты
I паляглi, як каменныя плiты.

Сябры хацелi сiламi сваiмi,
Наверх гары, густым паросшай лесам,
Узлезцi па сцяне. Яна ж амаль адвесам
Стаяла непрыступна перад iмi.
Стасёк замацаваў канат i карабiны,
Схапiўся за карнiз, што вёў прыступкам цьмяным,
Ha метраў трыццаць так ўзлез за поўгадзiны,
I карабiн замкнуў у кольцы ўмураваным.
Палез наверх хутчэй, дамоў каб не спазнiцца...
Прачнуўся ж мiж абломкамi ў iмху. Затым бальнiца.

Бог дараваў жыццё. А каб гастрыт пазбыць,
Рашыў ён, што другая трэба праца,
Прыйшлося яму ўсё-такi прызнацца,
Што ў жыццi важней за ўсё здаровым быць!
Стась з працы зволніўся, набыў на Брэст бiлет
Рашылi, што ў бацькоў пабудзе месяц - два,
Гастрыт, каб залячыць без стрэсу i як след,
А там, глядзiш, i праяснiцца галава.
I праца знйдзецца, дасць Бог, без дапамогi
Абы здаровы быў, абы насiлi ногi!


31. Iмiгрант

Як ён вярнуўся, Стась не памятае
Як у трызненнi працякла дарога
У Польшчы перасадак было многа
Дзе i якiх - то памяць вымятае.
У памяцi ж навек стаiць iмгненне,
Як Астрыд з Янiкам сядзелi ў вагоне
I як малы за ўсiх прыняў рашэнне
У адпачынак ехаць iм сягоння.
Як на пероне ён рукою ўслед махаў
Паехаў Стась. Цi вернецца - не знаў.

З трызнення вырваў вокрык на гранiцы:
"Взять чемоданы в руки и вперёд!"
Пад дуламi вiнтовак праз народ
Вёў Стася пост - то не магло прыснiцца.
Ён iмiгрантам аказаўся дома -
А гэта было мабыць выключэннем,
Таму было салдатам невядома,
Якое трэба тут прыняць рашэнне.
Сустрэлi па уставу, як бандыта!
Паўвека ўжо, а дзея не забыта.

У цёмны вечар гутарылi ў хаце
Бацькi, браты яго з сястрою Валяй,
Лячыцца як i як жыць будзе далей?
Ад шчасця плакала, абняўшы яго, мацi.
Перш-наперш трэба ў Тучы прапiсацца
I на ваенны стаць хутчэй залiк,
Каб не магло дзяржаве паказацца,
Што ён прыехаў i кудысцi знiк.
Душа яго аж млела ад сустрэчы
I думкi гэтыя былi так недарэчы.

Як птушкi з выраю дзень паляцеў за днём,
A працы пошук плёну не даваў.
На працу ў Мiнску ўладкавацца спрабаваў,
Ды без прыпiскi нават i з агнём
У горадзе надзей на працу не было.
Уладкавацца дзе - паўстала тут праблема.
Прыпiскай забяспечыла сяло,
Працоўным месцам - не раёну тэма!
А жыць на сродкi мацi i братоў
Стась быў, канечне, цалкам не гатоў!

Гастрыт зацiх i больш не турбаваў,
Ды Стась аб iм у стрэсе дзён забыўся,
Ядой матулiнай прывычнаю лячыўся
I кiм было магчыма працаваў:
Камбайнерам у Тучы на жнiве,
У гродзенскiм тры днi ўнiверсiтэце...
Ды думка выспявала ў галаве,
Што прыдзецца шукаць работу ў свеце.
Вярнуцца ў сям'ю -  ўжо выспела рашэнне
I Астрыд папрасiў, дала каб запрашэнне.

Нядзелi цераз дзве яго ён атрымаў
Аформiў вiзу на паездку ў ГДР,
Аб працы запытацца меў намер
У ФШУ. Цяпер там працаваў
Прафесар Гётц дэканам факультэта.
Стась яго сына стрэў, паперы як здаваў,
I ён прапанаваў спытаць бацьку пра гэта.
З расказу Стася апiсаў, што ён шукае,
Што ў Лейпцыгу сям'я, што лазер добра знае.













Кніга шостая


32. Шлях да мэты

Быў красавiк i ўжо цвiлi сады.
Вясна спазнiлася, але цяпер буяла,
Нiбыта ўсiмi краскамi казала,
Што холад сцюжы знiкне назаўжды.
Прывёз Стась Янiку педальную машыну,
Льняны для жонкi беленькi абрус,
Ён год жыцця, што ў бадзяннях згінуў,
Заслаць хацеў iм, як пражыты друз.
Гучала ў яго фарбе прапанова
Жыццё пачаць у ГДР нанова.

Сын яго помнiў, бо пазнаў адразу.
Ён на машыне разлажыў свае малюнкi,
Там песняй жабаў хор за пачастункi
Даводзіў муху- гаспадыню да экстазу,
Стараўся на высокай самай ноце.
Ляталi побач матылькi ды пчолкi
I весялосць уся на тым балоце
Дугою абнiмалася вясёлкi.
Тры постацi стаялi ў вуглу карцiны -
Tо слухаў Ян з бацькамi хор жабiны.

Назаўтра ўсей сям'ёй былi ў Йене.
Прафесар Гётц намаляваў план смутны:
„Павiнен лазер Стась стварыць магутны,
Каб з iм спаборнiчаць i на сусветнай сцэне.
Ці будзе за праект узяцца Стась гатовы?
Бо патрабуе ён наладжвання супрацы
З аддзелам НЛО . Праект жа новы!
Цi можа ён жадае адказацца?“
Стась у адказ сказаў такiя словы:
"Прыйшоў нарэшце час праект здаць адмысловы!"

Кантракт працоўны тут жа падпiсалi
Праз тыдзень у ва ўсю кiпела праца.
Стась аб супрацы здолеў дамаўляцца,
Майстэрнi НЛО аб тым праекце зналi.
Праз паўгады стаў лазер працаваць,
На iм Мацiяс Вагнэр доследы праводзiў,
A Стась сумеў аўтарытэт заваяваць
I лазер на рубiне ў строй прыводзiў.
Каб поспех быў, ён працаваў зацята
I ў тры гады абаранiў сам кадыдата.

За гэты час Стась вырас i духоўна,
Бо горад жыў навукай акурат,
Нёс думак свет тут кожны на парад
I гэтым душы фармаваў чароўна!
Сам горад Йена, нiбы божы сад,
Схаваўся ў чашы гор над рэчкай Заале,
Была яна прытулкам для наяд,
Што косы ў яе водах паласкалi.
Алешнiк атачаў бег буруноў імклiвы,
Дзе мiнака страчаў дзядок Эрлкёнiг  сiвы.
 
Па схiлах гор слiвовыя сады
Буялi беллю, колькi мелi сiлы
Па нiтках вулiц, як каралi, вiлы
За радам рад збягалi да вады.
У сонечным святле блiшчэлi дахi,
Iх пазалочваў сонейка ўсход,
У цэнтры чашы паўставалi гмахi:
Цылiдар ФШУ,  далей Карл-Цайс завод.
На схiл гары вужом вяла сцяжына
Ландграфэн-рэстаран вітаў усіх гасцінна.

33. Йенскiя буднi

Стась лазеры ствараў і жыў у iнтэрнаце,
Стаў Анна-Зегерс-Гайм яму па буднях домам
Спяшаў па выхадных ў Лейпцыг ён вядома
Да жонкi i перш-наперш да дзiцяцi.
Сто вёрст на цягнiку займалi дзве гадзiны.
Час Стасю пачытаць цi Шыллера, цi Гётэ,
Ды месцаў не было. Студэнцкiя лавiны
Спяшалiся дамоў даехаць да суботы,
Каб у нядзелю зноў вярнуцца ў пенаты -
Так цёк за годам год кругаварот пракляты.

Аднойчы ў цягнiку  чытаў Дэкамерона
Стась стоячы i смехам аж душыўся.
Трымацца трэба што - пра тое ён забыўся,
Цягнiк затармазiў i рухнуў Стась у лона
Дзяўчыны маладой, што там сядзела з краю.
Ен выбачацца стаў ды падбiраць паперы,
Як у адказ пачуў: "А я Вас знаю!
У iнтэрнаце ж мы суседзi па кватэры!"
З сабою побач месца i яму прапанавала,
Сяброўка не прышла i месца пуставала,
 
Суседку звалi Марлiс i яна як след
Яму распавяла пра Йeнскія кляйноты,
Каб ён мог адпачыць пасля работы
I не сядзеў адзiн, як нейкі сівы дзед.
''Не варта ў адзіноце замыкацца,
Бо ў тыглі Йены ўсё жыве духоўна:
Прафесар Вехтэр па гiсторыi мастацтва
Чытае лекцый курс па чацвяргах цудоўна
Цiкава там усiм, аж месцаў не хапае,
Там Рэнесансу дух чароўна ажывае''

''Схдзіце ў Дом Святога Міхаіла,
Арган магутна там па пятніцах іграе
І ў сферы вышнія тым душы забірае,
Бо кайданы пакут зрывае веры сіла!
Там фугі Баха ўзносяць душы ў неба
І ападаюць і турботы, і рутына
Гучыць арган, трасуцца сцены, глеба
І л'ецца ў сэрцы музыкі лавіна!
Чароўна гукі ў той лавіне расцвітаюць,
Нясуць пачуцці, што мяжы не маюць!''

Другiмi вечарамi Стась часта вандраваў
Да замкаў, што насуплена стаялi
Па берагах змяёй вiхляўшай Заале.
Там дух сярэднявечча  ажываў.
Па схiлах гор плялiся сцежак сецi,
Вялi ў вёску, дзе быў штаб Напалеона,
Што напужаў усiх цароў на свеце,
Ды, перамогшы іх, i сам дамогся трона.
Спачатку дэмакрат, народам нёс прагрэс,
Ды, як i багі, не завяршыў працэс!

Гор прыгажосць і мілагучнасць мовы,
Што адкрывалася яму, чым ёю лепш вылодаў,
Былі прычынаю вандровак і паходаў,
Няслі сяброўства досвед адмысловы.
Лес напаўняўся песнямі наяд,
Кахання жар гарэў у іх бясконцы...
А як прывабны быў красунь пагляд,
Як ззялі ў ценю вочы, нібы сонцы!
Ангеліка была там завадатар,
Стась хутка стаў паходаў тых аматар.

34. Лейпцыгская эпапея

Гады ў Йене Стася сфармавалi,
Ён кандыдатам стаў фiзмат навук,
A душу чулую збудзiў аргана гук,
Карцiны рэнесанса густ узгадавалi.
Зрок адарваць не мог ён ад "Венеры спячай",
Якую да багiнь узнёс Джорджонэ ,
I нiбы бачыў ток крывi яе гарачай -
Жарсцi, заснуўшай на прыродным лоне!
Усведамляў Стась непахiснасць веры
Праз лiк Xрыста ў час "Тайнае вячэры "

Ды час настаў шлях павяртаць дадому,
Пара прышла вярнуцца ў сям'ю,
Каб ролю бацькi адыграць сваю,
Адносiн досвед перадаць малому.
Бо ён ужо закончыў трэйцi клас
I не заўжды яго мiналi беды,
Пагэтаму настаў для таты час
I вопыт прылажыць жыцця i веды.
У Вочнай клiнiцы знайшлася Стасю праца
Прышлося яму з Йенай развiтацца.
 
Хадзiць на працу стала не далёка
I паляцелi быстрай птушкай днi
Без спешкi, без вакзалаў таўкатнi
Ад ранку i дзень цэлы - толькi вока.
Было для Стася нова i цiкава,
Дырэктар Ломач быў вучоны выбiтны,
Лячэнне раку вока - яго справа.
"А  цi не лепш лячыць" - падумалi яны
"Яго пры дапамозе фотатэрапii?
Ды эффектыўней, чым маглi  другiя!"

Да мэты вёў лагiчна шлях адзiны:
Стварыць патрэбна фарбавальнiк новы
На базе парфiрынавай асновы,
Каб  успрыймаўся толькi
клеткамi пухлiны.
Iнфра-чырвонае святло каб моцна паглынаў,
Бо найглыбей яно iдзе ў пухлiны цела,
Тагды магчыма будзе, - Стась гэта знаў-
Лячыць салiдныя пухлiны досыць смела.
Ён ведаў, iснуюць шляхi другiя,
Найлепшы ж - ФДТ , цi фота-хема тэрапiя.

Стась, яго сябра, Аляксандр Шульга,
Праз год стварылi Тэтра-гiдра-парфiрын,
Якi Стась тэставаў далей адзiн
На клетках раку, як толькi iльга.
Пасля пратэставаў i на мадэлi:
С6-Глiябластоме мозга ў пацука
I вылечыў жывёлу. Не хацелi
Вучоныя ў ФРГ прызнаць поспех пака.
Ды гэта Стася мала хвалявала,
Шукаць фiнансаванне трэба стала.

Акром таго хацеў вярнуць Радзiме
С падзякай досвед, што сумеў здабыць,
Каб з ФДТ чарнобыльцаў лячыць
I поспехам сваiм дзялiцца з iмi.
Узяў Стась капiтал яго прыватны,
Што зарабiў на працы за мяжой
I рызыкнуў спазнаць на што ён здатны,
I цi асiлiць шлях да мэты  cвой.
Стась выйшаў у паход. Цi поспех будзе?
Ён расказаць вам сам, канешне ж, не забудзе!


35. Шчаслiвы лёс

Гады ляцелi  ў прорву небыцця,
Сын нарадзіўся, вырас, скончыў школу.
Назвалі Аляксандрам. Быў вясёлы,
Шчаслівы самы час яго жыцця.
Стась вопыты працягваў. Яны сталі
Падмуркам і для доктара навук.
Яго патэнты ў свеце ўсе прызналі,
Але фінансы цяклі болей міма рук.
Знiкалi фiрмы, межы i краiны,
Стась сустракаў больш дрэнныя навiны.

Фiнансаване па ўсёй планеце
Шукаў Стась для праекта. I адчай
Падкiнуў думку з'ездзiць у Кiтай,
Дзе мiльярдэраў больш за ўсiх на свеце.
Знаёмы з Мiнску, што меў фiрму ў Харбiне,
Прыслаў яму для вiзы запрашэнне
На мiнскi адрас Кочатавай Нiне,
Яго пляменнiцы.  I Стась прыняў рашэнне:
"Паеду з лазерам i з доктарам з Расеi,
Што фарбавальнiк знае i ФДТ лячыць умее".

Стась прыляцеў у Мiнск хутчэй на самалёце,
Бо новая надзея сэрца грэла
I ластаўкай душа яго ў Харбiн ляцела
I верыла, што там канец турбоце!
Ён Нiне пазванiў i папрасiў прывезцi
Яму паперы прама на вакзал.
"Сустрэцца можна ў тунэлю дзесцi,
Хоць жнiвень на двары, ды сонца л'ецца шквал"
Сказаў:"Сядзецьму ля бiльярднай уваходу
Праз пяць хвiлiн я да твайго прыходу!"

Размову скончыўшы, купiў напiтку пляшку
I хуценька ў тунэль пашыбаваў.
Наплечнiк муляў. Стась паспрабаваў
Яго паправiць. Раптам стала цяжка
Ступiць i крок. Паветра не хапала.
Наплечнiк скiнуў, галавой прылёг.
Натоўп спяшаўся, было справы мала
Яму да Стася i цi жыць ён мог.
Набраўшы Нiну, напiсаў ёй: "Чуць
Жывы. Ляжу там, дзе багаж здаюць".

Нясцерпна вочы рэзала святло.
Стась павярнуўся да сцяны i змежыў вейкi
I ледзь разняў,- пад крык страшэнны нейкi,
Як бы са смецю бой жыццё вяло!
Крычала Нiна! Церла рукi, ногi
А ён ляжаў i размаўляць не мог.
Пачуў сiрэну хуткай дапамогi.
Таблеткi смак, што быў гарчэй за грог!
Наклалi маску з кiслародам i, як п'яны,
Пачуў, што павязуць у Бараўляны.

У Бараўлянах урачы другiя
Сказалi, што шчаслiвы мае лёс,
Бо перанёс ён лёгачны трамбоз,
Дзе шэсцьдзесят адсоткаў - нежылыя!
Далi рэцэпт, перавялi ў палату
Нiна дастала дацкi варфарын,
Праз пару дзён, як стала лепш багата,
Пачуў прыгоду ўсю i Аляксандар, сын.
Пры выпiсцы ўрач Серабро сказала,
Што яму Нiна новае жыццё падаравала!











Эпілог
Пасля выздараўлення быў Стась у Харбiне,
Сустрэўся з бiзнесам, i з клiнiк персаналам,
Ды для праекта там знайшоў ён мала,
Бо давяралi ўсе кiтайскай медыцыне.
Схадзiў на Сунгары, правы прыток Амура,
I ў сабор Сафii з купалам зялёным.
Аблокi ў верасенi паўзлi па небе хмура
Пускалі ў вырай з ветрам лiсце клёны.
Нядзелю аддыхаў i не рабiў нiчога.
Сюды, - ён цвёрда знаў, заказана дарога!

Прыехаўшы дамоў, ён стаў лячыць скацiн,
Бо ў асяроддзi iх урон ад раку значны
I коцiк цi сабака больш удзячны,
Чым iншы, поўны пыхi, гаспадзiн.
Правёўшы пошук навуковы ў iнтэрнэце,
Пабачыў Стась, што ўзламаў яго патэнт
Пралечаны самым iм, мабыць, трэйцi
Расiйскi бiзнесовец, пацыент.
Ён усмiхнуўся, як той здзек пабачыў,
Сказаў: "Хай лечыць! Хоць за дабро ён злом аддзячыў!"

Здаецца мне, што дастаткова будзе
Апiсваць Стася шлях нялёгкi гэты,
Што веў яго ўсё жыцце да мэты:
"Прынесцi пользу хоць якую людзям!"
Я дзякую табе, чытач мой верны,
За цягавiтасць i за сiлу волi,
За тое, што трываў крок верша мерны
I мне ў зваротах слаў энергii даволi!
Мой родны край!  Прабач, што я не змог
Мой досвед палажыць да тваiх ног!