самых моцных...

Славамир Адамович
І ў самых моцных бываюць хвіліны,якіх аж занадта,
каб зашмаргнуцца пасьпець навечна ў пяньковай пятлі,
бо не ратуюць ад роспачы гэтага сьвету
ні РПЦ,ні боезапасы НАТА,
і нават калі ўцячы на вечназялёную выспу Балі.

Х Х Х

Пакідаюць бяз енку і ляманту
нас надзейныя нашы сябры,
не жадаючы крэмзаць тэстаманты,
каб пасьпець навесьці масты...

1963-2019,Алег Радзюк(Aleh Radziuk)
R.I.P.