Зноу раскрыу свае павекi...

Юрий Боровицкий
***
Зноў раскрыў свае павекі
І прачнуўся дзівасіл.
Дождж ідзе, міргаюць вейкі,
Ліпень вочы апусціў.

Дзівасіл цвіце, не пахне,
Яго сіла ў каранях.
А такі жыве, не чахне –
У збяднелых у краях.

Зноў раскрыў ён свае вочы
І стаіць, на дождж глядзіць,
І чакае летняй ночы,
Каб сваё натхненне сніць.

27 ліпеня 2019 г.