На Чыжоускай азярыне

Людмила Воронова Супрун
Верш для дзетак.

На Чыжоўскай азярыне -
Лёд бліскучы, як люстэрка.
З кожным днём танчэе, гіне
Крышталёвая талерка.

Куст ракіты, быццам з кратаў,
Голлем цягнецца да сонца.
Задзірае нос кірпаты
Нават вудачка ў палонцы.