Жоутай лотаццю, калужнiцай...

Юрий Боровицкий
***
Жоўтай лотаццю, калужніцай
Дацвітае ліпень мой.
Адлятае ў неба вуліцай
Пад зялёнаю гарой.

І шклянее дзень удумлівы.
Разразаюць птушкі шкло.
І рудбекій вейкі сумныя
П’юць нябеснае цяпло.

Слоў не трэба зачарованых
Жоўтай лотаццю нябёс.
Я чакаю нешта новае,
Чаго ліпень не прынёс.

30 ліпеня 2019 г., Радашковічы