Мой паранены край

Ковальчук Тамара Васильевна
Нічога не скажа ўжо болей пшаніца,
І колас не схіліць сваю галаву
Туды, дзе пустэчай глядзяць  аканіцы,
Дзе леглі вароты старыя ў траву.

Не будзе шаптаць клён над дахам уранні,
І бусел стракаты над ім не ўзляціць.
Як я, ён гаруе ў далёкім выгнанні,
І сэрца яго ад пакуты трымціць.

Нічога не скажа калодзеж ля хаты,
Крынічнай вадой не напоіць сваёй.
Не мой край бялютачкі ў тым вінаваты,
Не ён творыць здзекі над роднай зямлёй.

Як цяжка вяртацца туды, дзе не будзе
Ніколі на ганку матуля чакаць.
Маланка бы б’е і сціскае мне грудзі,
Мяшае ўспаміны мае сустракаць.

Нічога не скажуць аблокі сівыя,
З душы дождж не змые жалобу маю.
Як волаты, стогнуть дубы векавыя,
А я ім паклон да зямлі аддаю.

                30.07.2019 г.