Вiнаваты у тым грыбы? верш на беларускай мове

Татьяна Домаренок
Па грыбы дзяўчынка ходзіць,
Шмат грыбоў яна находзіць.
Рыжыкаў і маслякоў,
Бабак ды баравікоў.

Паглядзела – баравік, што сядзеў пад елкай, знік.
А куды? Вядома, Белка ўхапіла грыб з-пад елкі.
Скок, на дубе грыба спінку зачапіла за галінку.
Знае ўсіх грыбоў мясціны, начапіла ўсе галіны.
Жалуды – дубоў дарэнне – пахавала пад карэнне.
Шмат арэхаў назбірала і ў дупле сваім схавала.

Толькі Дуб не хоча ведаць пра грыбы нічога.
Летась захварэў ён, саслабеў. Жук кару ў дрэва з'еў.
Жах! Прачуўшы пра здарэнне, ляціць Дзяцел на збавенне.
Цуда-Дуб прад ім стаіць, лісцем сумна шамаціць.

– Захварэў я, мілы Дзяцел, да жыцця любоў я страціў.
Памагі, браток, ты мне ачуняць. Каб па вясне
Зноў пачуць, як Жаўраночак зазвініць, быццам званочак.
Трэба мне знайсці, хто зможа зноў зрабіць мяне прыгожым.

– Я змагу, – тут Дзяцел кажа, – не вялікая прапажа
На ствале тваім кары. Усё зраблю я да зары.
Дзюбай ствол твой палячу, і з жукоў шкуру спушчу.
А яшчэ зраблю дупло я і аддам яго я рою
Пчол, хай лепш яны жывуць, носяць мёд, яго ядуць.

– Згодны я, – прамовіў Дуб. – А дупло не трэба тут будаваць,
Бо Белка скажа: "Ты мяне ўжо зняважыў"
Будзе плакаць. З ёй жыву я і таму яе люблю я.
Хай навешвае грыбы. Іх цярплю я ўсе гады.

Дзень лячыў руплівы Дзяцел усю кару, што стары страціў.
Цуда-Дуб папрыгажэў, адужэў, памаладзеў.
– Мілы Дзяцел, за работу дам табе ўзнагароду.
Белка, жалуды нясі, усе, хітруга, не з'ясі.

– Дзякуй, – Дзяцел торбу ўзяў, Дубу добрае казаў, –
– Будеш жыць у шчасці доўга без казявак і жукоў.
Побач хай жыве Ваверка, вось і ўсё, бывай здароў.

2.08.19