Каляда

Александр Михан
Я стаю каля печы,
Каб бліноў ў ёй спячы.
Прыгаворваю:"Калядкі!
Ах бліны, мае аладкі!"

Пачастую ўсіх сяброў,
Хопіць цеста, хопіць дроў!
Разам будзем на калядкі
Ах бліны, мае аладкі!

Прыпеў.

Ах бліны, мае бліны
Па памеры, даўжыні!
Вы падобныя на сонца,
Што нам ззяе з вышыні!

Каму з маслам, каму з салам
Пачастую ўсіх задарам.
Мы адзначым так калядкі
Ах бліны, мае аладкі!

Прыпеў.

Ну, а потым усе дзяўчаты,
Пойдуць варажыць да хаты
Каб да іх, да на калядкі
Шчасце бегла без аглядкі.

Прыпеў.