Светлы дзень майго жнiуня над нiвай плыве...

Юрий Боровицкий
***
Светлы дзень майго жніўня над нівай плыве.
Хтосьці паліць ужо ў садзе зелле сухое.
Лёгкі вецер бяжыць па зялёнай траве
І хаваецца недзе ў галлі сухастою.

Светлы дзень мой плыве і лістотай шуміць,
Дзе на ўзгорку асінавы гай серабрыцца.
Будзе светлы мой дзень мяне палка любіць
І жадаць мне паэтам яго нарадзіцца.

06. 08. 2019 г.