Да 150-годдзя Сiняускай школы

Станислав Шастак
Mаiм сiняўскiм настаўнiкам, пасвячаецца!

Мой родны клас! У час юначы
Спяшалi мы дзяцьмi сюды
З Асосаў, з Ганявiч, з Руды
З Сiняўкi, Tучы i Паначы,
Каб веды ў школе атрымаць
I шлях свой у жыццё абраць.

Пашчасцiла мне два гады
У клас 9-ы i 10-ы
За ведамi хадзiць сюды
Пад дрэваў велiчныя шаты.
Звiнелi галасы наўкола,
Дзяцей званком склiкала школа.

Iван Якаўлевiч Бабейка быў
I матэматык, i дырэктар строгi, 
Ды нас па-своему любiў
I ўсiм жадаў добрай дарогi!
Ён веды даў, каб па жыццi
Маглi мы ўпэўненна  iсьцi!

Вёў астраномiю Клявец,
Аляксандар Канстанцiнавiч
На мове.
Дзе ў небе Рыбы, дзе Цялец?
Знаў кожны з нас па першым слове!
Без жартаў працаваў ён з класам.
Быў завучам за маiм часам.

Найлепшай класнаю была
Яўгення Якаўлеўна Баранкова,
Гiсторыю яна вяла.
Даходзiла да сэрца слова,
Калi хвалiла цi ўшчувала,
Хоць голасу не павышала!

Вёў Пётр Савельевiч Пазняк
Урокi фiзiкi ўдала!
Расказваў з жартам, але так,
Што ў памяц; ўсё асядала
Надзейна, на ўсе жыццё!
Не прападала ў забыццё!

Паўла Пятровiча Дубiну
Спярша пабойвалiся ўсе,
За змеяваты позiрк. Як ён згiнуў.
То акрыялi мы душою пакрысе.
За гукi сакавiтай роднай мовы,
Мы нават позiрк той былi цярпець гатовы!

Белинский, Пушкин, Грибоедов
"Что делать", "Горе от ума",
Тани с Онегиным беседы-
Всё объясняла нам сама
Лариса Пантелеевна прекрасно,
Да так, что суть была всем ясна.

Iван Рыгоравiч! Я ўдзячны Вам душою,
Што Вы любоў да песьнi прывiлi!
Вы рытму пачуцце больш развiлi,
Што нас яднае з мовай i сям'ёю!
Бо музыка, гармонiя ад веку
Заўжды былi патрэбны чалавеку!

Прабачце, як забыў каго,
З тых, хто даўшы нiтку Андрамеды,
У лабiрынт, дзе былi веды
Паслаў мяне не аднаго,
Каб мы на ўсе жыцця стасункi,
Знайшлi там Феба падарункi.

З нас толькi той дамоў вяртаўся,
Хто Арыядны нiць не рваў,
Хто роднай мовы не цураўся
А ведаў крошачкi збiраў,
Каб роднаму аддзячыць краю!
За ўвагу дзякую я вам!
I шчасця вам усiм жадаю!