Ведзьмiна зелле

Александр Михан
Ты прыйшоў да яе
Зелле каб узяць.
Пра каханне свае
Ведзьме расказаць.
Пра дзяўчыну сваю
Яе прыгажосць.
І пра тое што ты
Для яе як госць.

Прыпеў:
Не стой, бяжы!Ты з той мяжы,
Пакуль яна не варажыць.
Бяжы хутчэй!З яе вачэй,
Пакуль жывы! Праз лес, ручай.

Разглядае цябе
Такім моцным стаў.
А твая маладосць
Абудзіла запал.
Ведзьма скажа табе:
Добра,я зраблю!
Яна стане тваёй
Дай далонь сваю!

На тваіх, на вачах
Магіі туман.
Ты стаіш - ні жывы,
Слухаеш падман.
Яна шэпча табе:
Ты навекі мой,
Пра дзяўчыну забудзь
І ідзі ў пакой.

Ты каханне шукаў
Марыў - "Вы ўдваіх!"
Ну, а выйдзе, што там
Ты ў ведзьмы знік.
Без кахання ніяк
Не прычараваць.
Ну, а зараз табе
Трэба ўцякаць.