Неба над жнiунем вiсiць, як iкона...

Юрий Боровицкий
***
Неба над жніўнем вісіць, як ікона,
Ў срэбным акладзе дажджоў.
І на сланечніку вяне карона,
Ўніз апускаецца зноў.

Зноў будзе дождж. У сярэбраным пыле
Будзе сланечнік стаяць.
Вы мяне срэбна калісьці любілі,
Медна хацелі абняць.

Сонечна буду любіць, як сланечнік
Любіць бязхмарнае шкло.
Дождж у каханні маім – не паплечнік,
Ён зацямняе святло.

14 жніўня 2019 г.