Вiльготны настрой. Бел. укр

Ядвига Довнар
Ракетам туй адменены ўсе старты,
Дажджом заліты жніўня касмадром,
Яны ж скірованы ў нябёсы ўпарта,
Ды ў хмар настаў плаксівасці сіндром...

І стан такі бывае ўсім знаёмы,
Што не ратуюць кава і каньяк,
І ходзіш ты цямнейшы хмары цёмнай,
І крылы склаў, і ўсё табе ніяк.

Дзён чараду нанізваеш ружанцам,
Гармон настрою марыўшы падняць,
Ды толькі да нуля імкнуцца шанцы,
І ўсё на "двойку", і не бачна "пяць"...

Тады прырода твой адзіны лекар,
Што Бог з такім натхненнем сатварыў,
І пад бярозкай лепшая аптэка,
І зелле там, і там душы прарыў.

Яна прашэпча лепшыя замовы,
Галінкамі любоўна ахіне...
А туі?! Накірунак моды новы,
Прыгожыя, ды так не грэюць, не!

15.08.2019   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)

На ўкраінскай мове прачытала
Міраслава Стулькіўская:http://stihi.ru/2019/08/23/4466
**********************

Вологий настрiй

Мирослава Стулькивская

Ракетам туй відмінено всі старти,
Дощем залитий серпня космодром,
Вони ж у небо рвуться із азартом,
Але у хмар  плаксивості синдром...

І стан такий буває всім знайомий,
Що не рятують кава і коньяк,
І ходиш ти темніше хмари знову,
І крила склав, і все тобі ніяк.
 
У вервичку всі дні свої зібравши,
Щоб настрою гормони піднести,
Ти до нуля лиш зводиш усі шанси,
На "двійку" все, до "п'ять" не дотягти...

Тоді природа - твій єдиний лікар,
Що Бог з таким натхненням сотворив,
І під берізкою найкраща є аптека,
І зілля там, і там душі прорив.

Вона підкаже, що тобі потрібно,
З любов'ю осінить своїм гіллям...
А туї?! Напрям моди своєрідний.
Хоч гарні, та не гріють вже ніяк!