Кiрмаш

Александр Михан
Ты мне супраць не кажы
Госьці будуць з-за мяжы!
Лепш збірай тавар увесь наш,
Заўтра едзем на кірмаш.

Не забудзь каля сцяны,
Тры на продаж дываны.
Мой паслухай інструктаж
Заўтра для мяне кірмаш.


Там я боцікі набуду,
Пра сукенкі незабуду.
Хусткі, бусы, што там ёсць
Заўтра мілы будзе несць!
Мы  паедзем, едзем, едзем
Паглядзець казу з мядзведзем!
Ня забыцца б пра багаж,
Сустакай мяне кірмаш!

Мы даўно цябе чакалі,
Мы у вокны паглядалі.
Мы так хочам ўсё паспець!
Едзем раней на ледзь-ледзь!
Мы  паедзем, едзем, едзем
Паглядзець казу з мядзведзем!
Наш гатовы экіпаж,
Заўтра куляй на кірмаш.