Не дай дуба каля дуба

Александр Михан
Я скаціну пакарміла,
Мужу есці наварыла,
Я на двор туды-сюды
Ён уцёк у свае дубы.

Змайстраваў сабе там бровар,
Сядзе ўвечары на ровар
І пакуль няма касьбы
Уцякае ў дубы.

Прыпеў.

Не дай дуба каля дуба!
Я кажу не вельмі груба.
Бо як многа будзеш піць,
Буду іншага любіць!

Не дай дуба каля дуба!
Ты казаў:Не буду Люба!
А сам зноў тюды ляціць,
Каб гарэлку сваю піць.


Абяцаў ты мне да шлюбу,
Што гарэлкі піць нябуду.
А як трохі стаў стары,
То спяшаешся ў дубы.

Я найду сабе другога,
Маладога не дурнога.
Што калі няма касьбы
Не паедзе ў дубы.