Жнiвень Лена...

***
              Чароўнай суседцы Л.

                Август - астры,
                Август – звезды…
                Марина Цветаева

Жнівень – Лена,
Дзве каровы,
І на Лене – чабаты:
Адзін правы, другі – левы.
Жнівень, Лена,
Гэта – ты!

Пугай доўгай, пугай хлёсткай,
Позіркам сваім шляхецкім
Гоніш тых каровак, Лена.
Нібы сонца, грэеш сэрца
Імем мне сваім лагодным:
Жнівень! – Лена!

Месяц смачных пацалункаў,
Смачных сыру і смятаны!
Малака, дзе тлустасць дзесяць!
Жнівень! – Мне б партрэт павесіць
Лены – ды на манітор!

19 жніўня 2019 г., Радашковічы


Рецензии