У малочным тумане салодкага жнiуня...

Юрий Боровицкий
***
У малочным тумане салодкага жніўня
Ледзь жаўцее сланечніку круг.
Ён такі ж, як і я, незалежна-наіўны,
А туман – недапытлівы друг.

Вецер вочы расплюшчыць, прачнецца сланечнік,
А туман да зямлі прыпадзе
І ў нагах яго ляжа, як друг і паплечнік,
Што ніколі не кіне ў бядзе.

21 жніўня 2019 г.