Гражына

Александр Михан
Адважны рыцар вёў усіх за сабой
Ад здрады каб, хлусні выратаваць.
Свой гонар, горад і сваё імя,
Што потым будуць усе вакол схіляць.

Не аддаваў загадаў ён зусім
І толькі час увесь - стаяў, маўчаў.
Трымаў свой меч, каб быў ён побач з ім
Што значыць - вораг наступ распачаў.

Змагаўся так, што крыжакоў пасек,
Усіх, хто трапіў на яго шляху.
І нават з поля бою не ўцёк
Калі страла параніла нагу.

Ён змог перамагчы ў бітве той
Прысутнасцю сваёй поспех прынёс.
Але ад ран загінуў сам у той дзень,
Ля возера, такі трагічны лёс.

Але калі з яго знялі даспех,
То ад здзіўлення змоўклі галасы.
Жаночы твар з надзеяй у вачах
Глядзеў на ўсіх, раскінуў валасы.

Гражына - рыцар, жонка караля
Легенда гэта ў памяці пра бой
І толькі месца нагадае пра цябе
У назве возера, дзе ты знайшла спакой.


Літоўкаю навек, цяпер Літоўкай
Усе клічуць возера, што бачыла цябе.
То месца, дзе душа твая надоўга
Засталася і побач з ім жыве.