Ваукалак

Александр Михан
А днём вітаецца з табой
І не пазнаць па ём ніяк,
Што прыхаваў за барадой
Ён ад вачэй смяротны знак.

І рык начны - як знак бяды
І іклы вострыя тырчаць.
За ўсе мінулыя гады,
Ніхто не змог пра іх празнаць.

Старанна беражэ сакрэт,
Шмат перажыў ён за свой лёс.
Амаль увесь пабачыў свет,
Дзе ліхадзейства свае нёс.

Ні жалю, а ні дабрыні
Нікому ён не дараваў.
Здаецца толькі ў цішыні
Ён разумеў кім раптам стаў.

Даўно няма шляху назад
Не дапаможа, хоць крычы.
Ён узмацняе свой нагляд,
За падарожнікам уначы.

Спакою думка не дае,
Ахвяра сёння не бяжыць?
А з срэбра кулю дастае
Яго самога каб забіць.

Прыйшла пара яму плаціць,
Мядзведзя побач з галавой.
Цяпер і ваўкалака плоць,
Знайшла сабе тут супакой.