Мой шлях жыцця

Станислав Шастак
Жыцця майго балючыя ўдары,
Калi не ведаю знайшоў я цi згубiў,
Калi мне сняцца родныя абшары
I дыямент зялёны родных нiў.

Калi не могуць думкi спаць начамi.
Абрыўкi планаў круцяць карусэль,
Як кажаны ляцяць перад вачамi
I атачаюць зданямi пасцель.

Няўжо мой лёс пустыя мроiць мроi?
Ляцець, спяшаць ды вакуум лавiць,
Сваё жыццё ахвяраваць на тое,
Каб нехта мог здаровым далей жыць?

Цi можа мне пара ўжо суняцца?
Касiць газон ды ўнукаў калыхаць?
I ў пустаце за марай не ганяцца
А галавешкай век свой дажываць.

Забыць вачэй гарачае вiтанне,
Зiхценне сонца ў росах на траве,
Забыцца мэты, як забыць каханне,
Бо чалавек без мары не жыве!

Жыцця майго балючыя
ўдары
Мяне не зломяць! Болей не балiць!
Я не хачу, не буду жыць без мары,
Святло хачу са светам падзялiць!