Рэнегат

Александр Михан
Здаецца, што кароль ён ноччу
І мае  іклы, звера вочы.
На свеце, дзе даўно бясконца
Турбуе днямі толькі сонца.

А з нараджэння лёс пракляты
Нельга зламаць праклёнаў краты
Прыйдзе світанак. На цвінтары
Хаваецца ў склепе старым.

Памерці сам ніяк не можа
За што не любіць такіх Божа
Трыста гадоў адно і тое
Жыцця няма, няма спакою.

Народжаны самім вампірам
Здавалася, што ўцягне вірам
У свет забойстваў, без прычыны
Усё роўна, што душой нявінны.

Але нікому не нашкодзіў
У адзіноце дні праводзіў
Усё роўна як там лічаць людзі
Па іншаму нарэшце будзе.

У рэшце рэшт сам вырашаеш
Свой лёс прыняць - і ўсё губляеш.
Альбо па-іншаму распарадзіцца
Чым потым можна ганарыцца.