Памяць

Вика Гервитович
Ён ужо даўно ў ланцугах,
Але не просіць нічога.
Побач жанчына стаіць уся ў слязах
І за руку трымае малога.
Боль і жах у дзяцячых вачах,
Але ён стаіць нерухома.

Яны вечна так будуць стаяць
І кожны, хто іх убачыць,
Будзе доўга яшчэ ўспамінаць
Аб пакутах вайны з горкім плачам.
Аб гэтам не трэба пісаць —
Кожны ведае гэта. А значыць

Той, хто бачыў вайну прад вачамі,
Хто ўмываўся сваімі слязамі,
Бачыў тых, хто забіт ланцугамі,
Каго спалілі, каго растралялі,
Ніколі не возьме ў рукі ружжо.
Мір для яго — гэта ўсё.

18.05.1994