Кара Бога!

Станислав Шастак
Знiкаюць, глушэюць вёскi,
He чутна нi смеху, нi спеваў.
Становяцца сотак палоскi
Усё болей здабыткамi дрэваў.

Плытчае не толькi Шчара,
Бязводным становiцца Нёман.
У небе вiхурыць хмара
Балотняга чарназёму.

Цi гэта ўсё клiмату змены?
Цi людзi пайшлi не тыя?
Цi можа князi ойкумены
Рэформы вядуць не святыя!

Мы ўсе толькi дзецi прыроды
I думаць павiнны глябальна,
Каб жыць маглi ў мiры народы,
Няможна нам мыслiць фатальна!

Не маем мы iснага права
Наносiць паразы прыродзе!
Хай войнаў не ўзыйдзе атрава,
Палiтыкам скажам мы: " Годзе!"

"Даволi расказваць нам казкi,
Што служыце вы ўсе народу,
Бо з вашае добрае ласкi
Mы маем сухмень, непагоду!"

Мялее не толькi Шчара,
Плытчэее i сам Дняпро-
То ёсць напамiнак i кара
Ўсiм, хто не цэнiць дабро!