Супрацьстаянне

Мария Руслановна Шебанец
Здаецца, так было і будзе вечна:
Шалее вецер, як у бойцы кроў!
Ён кідаецца дрэвам насустрэчу,
Дзярэ іх прорвай вострых кіпцюроў,
Трасе іх за разгалістыя плечы
Ды вые на дзясяткі галасоў!

І толькі я — маленькі чалавечак —
Брыду між жылаватых каранёў.