Дзявочы вiнаград, дзе пяць лiсточкау...

Юрий Боровицкий
***
Дзявочы вінаград, дзе пяць лісточкаў,
Глядзіць на неба, дзе хмурынак раць.
На ім яшчэ чырвоная сарочка,
Яшчэ умее лета вышываць.

Глядзіць на неба: будзе дождж, не будзе?
З хмурынкамі не хоча размаўляць…
А верасень заблытаўся у блудзе
І лезе ў неба хмары цалаваць.

18 верасня 2019 г.