Стихи для малышей Натальи Карповой перевод на бел

Марина Мишакова
Угощал слонёнок пташку:
- Кушай, маленькая, кашку!
А ещё добавки - на!
Будешь ростом со слона! (Наталья Карпова)
………………………………………………
Частаваў наш слонік пташку:
- Еш, маленечкая, кашку!
І яшчэ дабаўкі – на!
Будзеш ростам са слана!


Говорит утёнок:
- Кря!
Я волну боялся зря!
Мне понравилась волна –
Очень мягкая она!
Как хозяйкина ладошка!
Только мокрая немножко. (Наталья Карпова)
………………………………………………
Качаня сказала: “Крак!
Я цяпер амаль марак –
Не баюся болей хвалі!
Хваля мяккая, жывая,
Як далоня бабкі Наты.
Толькі трошкі макравата…”


Воспитательница Зая,
Из оврага вылезая,
Шепчет ласково зайчатам:
- Всем держаться на виду!
Уцепитесь друг за друга
И на цыпочках до луга!
Это значит скоро завтрак
В детском заячьем саду.  (Наталья Карпова)
………………………………………………
Выхавацельніца Зая
Зайчанятам так казала:
-След у след за мною крочыць,
Не варочацца назад!
Вушкі роўненька паднялі
І на дыбачкі ўсталі!
Ну, пайшлі!
Сняданне хутка
Ў садочку зайчанят.


Поглядите на Топтыжку –
Он сидит, листает книжку!
Не дорос до школы крошка,
Буквы путает немножко.
А зато смотреть картинки
Он умеет без запинки!   (Наталья Карпова)
………………………………………………
Паглядзіце на Таптыжку –
Ён сядзіць, гартае кніжку.
Стаў чытаць – і разгубіўся,
Крыху літары забыўся.
Ды зато малюнкі міла
Разглядае без памылак!


Ветерок испёк пирог,
Наварил варенья!
Приглашает ветерок
Всех на день рожденья!
Вот и гости:
- Тук, тук, тук!
Получай подарок, друг!   (Наталья Карпова)
………………………………………………
Сёння ветрык спёк пірог,
Наварыў варэння,
Ўсіх паклікаў ён сяброў
На дзень нараджэння!
Ну, нарэшце!
-Тук, тук, тук!
Сустракай гасцей, сябрук!



- Пи, пи, пи, – пищат птенцы, -
Мы такие молодцы!
Потому что не сдались,
Потому что родились!
Скоро брат родится,
Будем им гордиться!    (Наталья Карпова)
………………………………………………
-Пі, - пішчалі птушаняты, -
Мы на свет з’явіцца рады!
Ды такія малайцы!
Ды такія ўдальцы!
Брат павінен нарадзіцца -
Будзем ім тады хваліцца!


Вообще-то наш Топтыжка –
Разгильдяй и шалунишка,
Но сегодня он другой –
В лужу больше ни ногой.
Собрал в букеты лютики,
Ореховые прутики.
Смущается проказник:
- У девочек же праздник!   (Наталья Карпова)
………………………………………………
Ой, гарэза наш Таптыжка!
Ой, свавольнік гэты мішка!
Толькі сёння ўсё не гэтак.
Паглядзі – прынёс букеты
З валошкамі, рамонкамі,
Арэшынкамі тонкімі
І кажа сціплавата:
 - Дык у дзяўчатак свята!


Пик – мышонок маленький
Подружился с заинькой.
Эти двое не грустят,
Знай, морковками хрустят.
Две минутки хруста
И в корзинке пусто!    (Наталья Карпова)
………………………………………………
Пік – малое мышанятка,
Ён сябруе з зайчаняткам.
Удваіх яны сядзяць,
Смачна моркаўкай хрумсцяць.
Дзве хвілінкі хрусту…
Глядзь у кошык – пуста!


Кошка детке, ну дела,
Птичку в няньки наняла!
Коготки котёнок прячет,
Улыбается -  не плачет!
У любого малыша
Очень нежная душа!     (Наталья Карпова)
………………………………………………
Кошка сёння ўсіх здзівіла:
Птушку ў нянькі запрасіла!
Кацянятка не злуецца,
Больш не плача, а смяецца.
Ўсім маленечкім ахвота
Адчуваць вакол пяшчоту!


Замер заинька тряпичный:
- Я послушный, симпатичный!
Я как ты люблю конфеты!
Я могу хранить секреты
Много,  много дней подряд!
Покажи, как ты мне рад!   (Наталья Карпова)
………………………………………………
Кажа зайка, сшыты мамай:
-Я прыгожы, добры самы!
Я заўжды, зімой і летам,
Берагчы магу сакрэты,
Піць з цукеркамі гарбату…
Пакажы, як ты мне рады!


Говорит котёнок рыжий;
- Я вас, пташки, не обижу.
Убираю коготки.
Расправляйте хохолки!
Вы меня не бойтесь, пташки!
Я наелся пшённой кашки
И напился молока.
Я же маленький пока!  (Наталья Карпова)
………………………………………………
-Мяў! – гаворыць коцік рыжы. –
Я вас, пташкі, не пакрыўджу.
Кіпцюры свае схаваю,
Песню ціха праспяваю.
Падлятайце смела, пташкі!
Я наеўся смачнай кашкі,
Малачком наліў жывоцік.
Я пакуль маленькі коцік.


На воздушном шарике
в небо полечу.
Встречу там Пегасика.
Даже приручу!
В облаках над крышами
погуляем с ним,
Ласковую песенку
маме сочиним!  (Наталья Карпова)
………………………………………………
На блакітным шарыку
Ў неба палячу!
Там знайду Пегасіка,
Нават прыручу!
У аблоках радасна
Будзем з ім гуляць,
Песеньку ласкавую
Мамачцы складаць.


Пегасик по небу
летит не спеша,
В плетёной корзинке
несёт малыша!
Сейчас осторожно,
в сиреневой тучке,
Опустит его
К папе с мамой на ручки!  (Наталья Карпова)
………………………………………………
Пегасік па небе,
Над полем, над хаткай,
Нясе асцярожна
Малое дзіцятка.
У бэзавай хмарцы,
Мякусенькай самай,
Апусціць на ручкі яго
Тату з мамай.


Запряжём в тележку пони.
Хватит ей скучать в загоне!
Звонко цокают копытца!
Не хотите прокатиться?  (Наталья Карпова)
………………………………………………
Поні сумна ў загоне.
Запражом давайце поні!
Будзем весела імчацца!
Хто жадае пакатацца?


Вы позавтракали, киски?
Не крутитесь возле миски!
Чтобы больше ни глотка!
Все растут от молока!
Как бы вы не стали львами!
Что тогда нам делать с вами?! (Наталья Карпова)
………………………………………………
Вы паснедалі ўжо, кіскі?
Не круціцеся ля міскі!
Больш не піце ні глытка –
Ўсе растуць ад малака!
Раптам станеце ільвамі?
Што тады рабіць нам з вамі?!


Котёнок дружит со щенком:
- Он тёплый, пахнет молоком!
На ощупь мягкий, как пушок!
На шее носит ремешок!
Забавно тявкает на кур!
Такой милашка!
Просто "муррр"!  (Наталья Карпова)
………………………………………………
Сябруе коцік са шчаняткам:
-Які ён цёпленькі і мяккі!
Умее мыцца язычком,
І смачна пахне малачком,
І на курэй пацяўкаць можа!
Ну, - проста муррр! – які харошы!